Улада

Рыхтуецца новы раўнд перамоў кантактнай групы па Украіне ў Мінску

Рыхтуецца чарговы раўнд перамоў у Мінску кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, дакладная дата іх пачатку пакуль не прызначана, паведаміў 27 верасня журналістам кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі.

У чацвер, 25 верасня, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляў, што чарговыя кансультацыі кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе могуць прайсці на наступным тыдні. Паводле яго слоў, кансультацыі могуць адбыцца ў рэжыме відэаканферэнцыі. 

«Рыхтуецца чарговы раўнд перамоў, дата яшчэ не ўстаноўлена, таму што шмат пытанняў, якія мы да канца не абмяркоўвалі, бакі не неслі юрыдычнай адказнасці за гэта», — цытуе Платніцкага РИА Новости.

Тым часам першы віцэ-прэм`ер самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Андрэй Пургін у пятніцу, 26 верасня, заяўляў, што ў ДНР не бачаць сэнсу ў новай сустрэчы ў Мінску, пакуль не будуць выкананы раней дасягнутыя дамоўленасці. Ён адзначаў, што тэхнічныя моманты можна абмяркоўваць і ў рэжыме Skype-канферэнцый. 

У Мінску 5 верасня прадстаўнікі трохбаковай кантактнай групы (Украіна — РФ — АБСЕ) і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік падпісалі пратакол мірнага ўрэгулявання аб спыненні агню, абмене палоннымі, адводзе цяжкай тэхнікі і стварэнні зон бяспекі пад кантролем назіральнікаў АБСЕ. 

У ноч з 19 на 20 верасня пасля шасцігадзінных перамоў у Мінску ўдзельнікамі кантактнай групы быў падпісаны мемарандум. Ключавыя пункты плана — неадкладнае спыненне агню, стварэнне 30-кіламетровай буфернай зоны, дзе будзе адсутнічаць цяжкае ўзбраенне, абмен палоннымі. Бакі перыядычна абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў12

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў12

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць