Аляксандр Лукашэнка прапануе ў школьных праграмах удзяляць больш увагі вывучэнню беларускай мовы.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з членамі Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Паводле яго слоў, цяпер вывучаецца сітуацыя ў сферы сярэдняй адукацыі, дзе таксама хапае недахопаў. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў школьную праграму, у якой расейскай і нават англійскай мове адводзіцца больш гадзін, чым беларускай.
«Добра, на расейскай мове мы практычна ўсе размаўляем. Але на беларускай мове, скажам шчыра, у побыце, дома мы размаўляем менш. Дык, можа, трэба ў школе на карысць беларускай мовы даць адну гадзіну, а не англійскай?» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Нараканні ў Лукашэнкі ёсць і да школьнай праграмы па літаратуры, у якую па незразумелых прычынах уключаюцца тыя ці іншыя творы.
«Няўжо мы не можам тут навесці парадак?! Абуральная работа Міністэрства адукацыі! Вельмі многа ёсць нараканняў», — падкрэсліў ён.
Лукашэнка пры гэтым адзначыў, што размова не ідзе пра неабходнасць карэннай ломкі ў сферы адукацыі, а толькі пра навядзенне парадку і ўдасканаленні па тых ці іншых напрамках. «Пастаўлена пытанне аб аптымізацыі ў адукацыі. У нас столькі лішняга, і абсалютна ніхто не лічыць грошы», — сказаў ён.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары