Свет3535

Іспанскія ўлады забілі сабаку хворай на Эболу, абаронцы жывёлаў бурна пратэставалі

Каб гіцлі маглі трапіць у будынак, дарогу прыйшлося расчышчаць паліцыі. 

Пытанне гуманнасці і перасцярогі: усыпляць сабаку хворай на Эболу ці пачакаць.

Улады вырашылі, што жывёлу трэба ліквідаваць, каб зменшыць рызыку пераносу інфекцыі. У прынцыпе, сабака мог заразіцца, і інфекцыя можа перадавацца ад яго людзям. Хоць пацверджанняў таго, што Эбола перадаецца праз сабак, на сёння няма.

Абаронцы жывёлаў патрабавалі, каб да сабакі была ўжытая «прэзумпцыя незаражанасці» і, пакуль няма сімптомаў хваробы, яго пакінулі ў жывых.

Медсястра Тэрэса Рамэра заразілася Эболай, калі глядзела хворага святара, якога даставілі на радзіму са Сьера-Леонэ, дзе ён працаваў у бальніцы.

25 верасня ён памёр, 30 верасня Тэрэса захварэла.

Для Еўропы то быў шок. Дактары меркавалі, што строгая сістэма гігіены засцерагае медперсанал ад заражэння. Дактары і санітары працавалі ў спецыяльных камбінезонах. Тым не менш, заражэнне адбылося.

Хаўер Лімон, муж Тэрэсы, змешчаны ў каранцін. Дзяцей у пары няма, затое быў 12-гадовы сабака-дварняга па мянушцы Экскалібур. Перад ад'ездам у шпіталь муж пакінуў яму еміны і вады.

Закон ніяк не абумоўлівае, што рабіць з жывёламі ў такім выпадку. Але Эбола — гэта чума нашага часу, смяротна небяспечная хвароба, адў якой палова хворых памірае ў страшных пакутах. Таму санітарныя ўлады Іспаніі вырашылі перастрахавацца. Суд падтрымаў іх рашэнне.

Але перад шматпавярховікам, дзе жыла пара, на заклік спадара Лімона сабраўся невялікі натоўп актывістаў руху за абарону правоў жывёлы. 

У аўторак яны не дапусцілі гіцляў у будынак. У сераду дарогу праз 50 сядзячых актывістаў расчысціла паліцыя. 

«Ён жывы!» — закрычалі людзі, калі праз пэўны час сабака выйшаў на тэрасу кватэры.

Аднак праз пару гадзіну ад будынку ад'ехаў бус санслужбы. Людзі пачалі скандаваць «Забойцы!» «Assassin! Assassin!»

Актывісты скарысталі сітуацыю з сабакам, каб абрынуць лавіну крытыку на палітычны клас краіны.

Мясцовыя ўлады абвесцілі, што сабаку ўсыпілі, забілі, а пасля труп будзе спалены. Што было б, калі б інфекцыя ад яго перадалася людзям, дзецям, пытаюцца яны?

Каментары35

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты45

Грамадствадапоўнена45

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

У Казахстане фанаты бельгійскага «Бруге» прыйшлі на матч у вобразах скандальнага кінагероя. Іх затрымалі3

Дзяўчынка ў Сібіры загінула, капаючы тунэль у гурбе

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі2

У Японіі ствараюць самы хуткі цягнік у свеце

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка3

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам1

На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты45

Грамадствадапоўнена45

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць