Афіша

Сёння ў Мінску прэзентуюць матэрыялы канферэнцыі «Гісторыя гандлю ў Беларусі»

Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць прэзентацыю зборніка матэрыялаў канферэнцыі «Гісторыя гандлю ў Беларусі», якая адбудзецца 20 кастрычніка (панядзелак), а 18-ай гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 12). Удзел у прэзентацыі возьме вядомы беларускі гісторык, навуковы кіраўнік праекта «Гісторыя гандлю ў Беларусі», прафесар Захар Шыбека.

Аб канферэнцыі:

14-16 лістапада 2013 года ў Мінску прайшла Першая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання».

На працягу трох дзён 37 навукоўцаў з Беларусі, Германіі, Ізраіля, Расіі, Украіны распрацоўвалі дагэтуль занядбаны і слабавывучаны ў беларускай гістарычнай навуцы накірунак. Удзельнікі канферэнцыі прадэманстравалі тэматычную разнастайнасць праблемы, яе самыя нечаканыя нюансы. У ходзе навуковых дыскусій звярталася ўвага на важнасць вывучэння такіх праблем як фармаванне рынка спажывання і чалавечы фактар у гандлёвай дзейнасці. У апошні дзень да працы канферэнцыі далучыліся 10 мінскіх археолагаў, якія прысвяцілі асаблівую ўвагу праблеме генезісу гандлю.

Канферэнцыя стала першым крокам для ажыццяўлення маштабнага доўгатэрміновага навуковага праекта «Гісторыя гандлю ў Беларусі», які быў ініцыяваны групай кампаній «Менка» і ажыццяўляецца Цэнтрам вывучэння гісторыі гандлю.

Пра зборнік:

Упершыню пад адной вокладкай выходзяць у свет навуковыя артыкулы прысвечаныя выключна гісторыі беларускага гандлю, якія ахопліваюць перыяд ад глыбокай старажытнасці, да пач. ХХІ стагоддзя. Мы ўпэўненыя, што дадзенае выданне стане карысным як для адмыслоўцаў у галіне эканамічнай гісторыі Беларусі, студэнтаў гістарычных і эканамічных спецыяльнасцяў, гэтак і ўсім, хто цікавіцца эканамічнай гісторыяй і назапашаным досведам прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю

ТАА «Інстытут рознічных тэхналогій «Менка»

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»29

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць