Афіша22

Як кіраваць культурай — лекцыя Тэры Сандэла

Пытанне «Ці магчыма кіраваць культурай?» сёння змянілася пытаннямі «Як кіраваць культурай?» і «Як неабходна мысліць культуру, каб кіраваць?» Культура стала нязменнай часткай стратэгіі развіцця краін. Калі ў Рымскім дагаворы панятак культуры нават не згадваецца, то ў 2000-я гг. распрацоўваюцца стратэгіі доўгатэрміновага развіцця ў сферы культуры – «Еўрапейскі парадак дня для культуры ў свеце, які глабалізуецца» і Лісабонская стратэгія, дзе «творчасць» выступае асновай сацыяльных і тэхнічных інавацый і ключавым фактарам росту, а культура з'яўляецца крыніцай творчасці.

Як у гэтых дакументах адлюстроўваецца новая тэхналагічная рэвалюцыя, устаноўкі мультыкультуралізму, суадносіны дамінуючых і субкультурных тэндэнцый, сціранне межаў паміж «высокай» і «нізкай» культурай? Як у еўрапейскіх краінах з вузкай прафесійнай сферы культура становіцца скразным рэсурсам жыццядзейнасці грамадства? Як адбываецца трансфармацыя культуры ад элітарнага баўлення часу да паўсядзённых практык большасці? Як змяняецца статус культуры ад «раскошы, якая патрабуе падтрымкі» да асновы эканамічных і сацыяльных інвестыцый?

Ці можа досвед Еўропы быць карысным у кіраванні культурай у Беларусі разважае брытанскі культуролаг Тэры Сандэл.

Лекцыя Тэры Сандэла «Культура як узнаўляльны рэсурс. Трансфармуючая роля культуры ў ЕС» адбудзецца 31 кастрычніка а 19.00 у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

* * *

Тэры Сандэл - Дырэктар Cultural Futures LLP, старшы навуковы супрацоўнік Saint Antony's College Оксфардскага універсітэта і старшы саветнік Праграмы ЕС па культуры ў межах Усходняга партнёрства.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць