Нерухомасць1313

Кошты на сталічныя кватэры застаюцца высокімі

На мінскім рынку жытла ўсталявалася цэнавае плато, якое характарызуецца слабымі ваганнямі цэн і збалансаванымі суадносінамі попыту і прапановы.

Цэны па-ранейшаму высокія, але на першасным рынку з'явіліся прапановы 1-пакаёвых кватэр паменшанай плошчы коштам ад 50 да 55 тысяч даляраў, што яшчэ год таму было немагчыма ўявіць.

Нягледзячы на кошты, менчукі не спяшаюцца купляць самае таннае жытло. Існуе думка, што беларусы сёння могуць сабраць дадатковыя сродкі, каб купіць больш камфортную нерухомасць. Адсутнасць ільготнага крэдытавання і высокая прапанова кватэр на рынку ўраўнаважваюцца параўнальна высокімі даходамі насельніцтва. У выніку, сціплыя «хрушчоўкі» лідзіруюць па зніжэнні коштаў з пачатку года, а доля здзелак з кватэрамі ў каркасных і цагляных дамах, а таксама «сталінках» вырасла.

Разбежка ў коштах на кватэры ў новабудоўлях вялікая. Калі выключыць месцазнаходжанне аб'екта і яго тэхнічныя характарыстыкі, то варыяцыя будзе цалкам залежаць ад тэрміну ўводу аб'екта ў эксплуатацыю. Гатовыя аб'екты прадаюцца па цэнах другаснага рынку, уступіць у долевае будаўніцтва на ўзроўні катлавана сёння можна пры цэнах $1300—1400 за 1 кв.м.

Наогул, у канцы лета 2014 г. у Мінску цэны на кватэры практычна не зніжаліся.

Насуперак вялізнай прапанове на другасным рынку — у 7000 кватэр — попыт застаецца высокім. Так, за студзень—жнівень 2014 года ў сярэднім заключалася 870 здзелак куплі-продажу кватэр за месяц, што з’яўляецца даволі высокім паказчыкам.

На думку аналітыкаў, у перадвыбарчы год, з яго дадатковым фінансаваннем эканомікі, рэзкага зніжэння коштаў на кватэры ў сталіцы чакаць не варта. На высокія кошты будзе ўплываць і іншы важны чыннік — міграцыйны прыток ў сталіцу. 

Каментары13

Цяпер чытаюць

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек20

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай18

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы4

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме58

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек20

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць