Грамадства11

У беларускае заканадаўства будзе ўведзены механізм крымінальна-прававой кампенсацыі

У беларускае заканадаўства плануецца ўвесці механізм крымінальна-прававой кампенсацыі. Гэта прадугледжана папраўкамі ў шэраг кодэксаў, якія сёння былі прынятыя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні.

Паводле слоў генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, кампенсацыя з'яўляецца мерай матэрыяльнага характару, якая будзе прымяняцца з мэтай стымулявання асоб, якія ўчынілі няцяжкія злачынствы, да добраахвотнага загладжвання віны перад грамадствам.

У адпаведнасці з законапраектам, гэтая мера можа быць прымененая як адна з умоў асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання або вызвалення ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з дзейным раскаяннем. 

Канюк зазначыў, што механізм крымінальна-прававой кампенсацыі скіраваны на павышэнне эфектыўнасці ўжо існуючых у Крымінальным кодэксе механізмаў, што дазваляла б не прымяняць да асоб, якія раскаяліся, пакаранне, звязанае з ізаляцыяй ад грамадства.

Пры гэтым Генпракурор паведаміў, што сродкі, якія могуць быць прыцягнутыя ў выніку прымянення механізму крымінальна-прававой кампенсацыі, могуць скласці да 1,5 млрд рублёў за год.

Канюк таксама мяркуе, што ў Беларусі неабходна стварыць фонд для кампенсацыі ўрону пацярпелым ад злачынстваў. Паводле яго слоў, адной з крыніцаў папаўнення рахунку такога фонду маглі б стаць паступленні ад крымінальна-прававых кампенсацый.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі33

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць