18 удзельнікаў здымак кліпа гродзенскага гурту Dzieciuki адпушчаныя з міліцыі, паведаміў вакаліст і гітарыст гурта Алесь Дзянісаў.
Каманда была затрыманая сёння пад Заслаўем.
Дзянісаў распавёў, што ўдзельнікі здымак правялі ў міліцыі каля трох гадзін. Яны былі затрыманыя ў поле, дзе нікому не перашкаджалі, аднак ім паставілі ў віну правядзенне мерапрыемства, несанкцыянаванага мясцовымі ўладамі. Дазвол на здымкі неабходна было атрымаць у Заслаўі.
Алесь Дзянісаў адзначыў, што пасля размовы з міліцыяй застаўся ў недасведчанасці адносна прававых наступстваў сённяшняга інцыдэнту.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары