Эканоміка1515

Галоўны расійскі дыстрыбутар «Мілавіцы» адмовіўся ад супрацоўніцтва

Крамы сподняга «Мілавіца» заменяць шыльды на маскоўскіх буціках і пачнуць называцца «Мілабель». Прычына пераменаў — канфлікт паміж беларускім вытворцам і найбуйнейшым расійскім франчайзы, які развіваў сетку ў Маскве.

Па словах Аляксея Прагера, саўладальніка кампаніі «Сталічны гандлёвы дом «Мілавіца», рэбрэндынг прызначаны на пачатак 2015 года. Чакаецца, што абнаўленне адной крамы абыдзецца прыкладна ў 10 тысяч даляраў ЗША.

Гандлёвыя пункты «Мілабель» будуць працаваць у мультыбрэндавым фармаце. Доля прадукцыі беларускага вытворцы складзе не больш за 10% ад усяго асартыменту.

Вядома, што кіраўніцтва беларускага прадпрыемства скасавала ранейшыя кантракты на пастаўку прадукцыі з расійскімі дыстрыбутарамі ў красавіку 2014. Па ўмовах новай дамовы франчайзы мусілі павысіць рознічныя цэны на прадукцыю «Мілавіцы» на 20%.

Расейцы таксама скардзяцца, што новыя правілы, якія адмаўляюць магчымасць прадастаўлення дыстрыбутарам растэрміновак і скідак па аплаце тавару, вымусілі адмовіцца ад падпісання новай дамовы.

Пад ранейшым імем «Мілавіца» у расійскай сталіцы застануцца дзевяць крамак, якія развівалі іншыя партнёры кампаніі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію7

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Усе навіны →
Усе навіны

Вайтоўская, Гапееў, Бахарэвіч і Папова. Названыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Кіраўнік BBC пайшоў у адстаўку праз адрэдагаваную прамову Трампа16

На продаж выставілі дом, у якім у дзяцінстве жыў Дональд Трамп2

Беларуса некалькі месяцаў перакідалі ад доктара да доктара і не хацелі шпіталізаваць, пакуль нага не пачала гніць18

«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця7

«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы9

Ціханоўская назвала прызначэнне Коўла «абнадзейваючым крокам»8

У «Народнай Грамадзе» разборкі — у Спарыша забралі пасаду генеральнага сакратара, ён не згодны11

У цэнтры Полацка бегалі людзі са сцягам Расіі і імперскім трыкалорам 58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію7

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць