Улада

Бюджэт-2006: ні праўкі

Палата прадстаўнікоў ня ўнесла ў Закон аб бюджэце ніводнае праўкі. Між тым доля выдаткаў на адукацыю і ахову здароўя ў бюджэце зьнізілася ў параўнаньні зь мінулым годам.

У панядзелак палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні Закон аб бюджэце на наступны год. У дакумэнт, пададзены А.Лукашэнкам, ня ўнесьлі аніводнае праўкі. У сераду ўвечары законапраект прынялі ў другім чытаньні. Савет рэспублікі мае ўхваліць законапраект у пятніцу.

Праект бюджэту прадугледжвае даходы на 25,51 трлн руб. (што на 26,4% больш, чым сёлета), расходы — 26,64 трлн руб. (на 24,2% больш). Адпаведна, дэфіцыт бюджэту складзе 1,13 трлн, альбо 1,5% ВУП. Дарэчы, бюджэт-2005 выконваецца з прафіцытам, г.зн. перавышэньнем даходаў над расходамі. За першыя 10 месяцаў прафіцыт склаў 1 трлн 231 млрд рублёў (2,4% ад ВУП).

Расходы бюджэту-2006 складуць 36% ад узроўню ВУП (сёлета будзе 34,58%). На адукацыю пойдзе 993 млрд (+16% да 2005 г.), на ахову здароўя — 754,5 млрд рублёў (+4,7%). Калі ўлічыць, што расходы ў цэлым вырастуць на 24,2%, дык доля выдаткаў на адукацыю і ахову здароўя скароціцца.

У той жа час на праваахоўную дзейнасьць і бясьпеку пойдзе 1,486 трлн руб., прычым 64% ад гэтай сумы — на заработную плату. На армію ў бюджэце-2006 закладзена 908,2 млрд руб. (на 26,7% больш). На рэалізацыю дзяржаўнай праграмы адраджэньня й разьвіцьця вёскі пойдзе 2,36 трлн руб. (1,77 трлн у 2005 годзе).

У праект бюджэту закладзенае зьніжэньне падатковага цяжару за кошт адмены збору ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыльлёва-інвэстыцыйныя фонды, збору на фінансаваньне расходаў, зьвязаных з утрыманьнем і рамонтам жыльлёвага фонду, збору з грамадзянаў пры перасячэньні імі дзяржаўнай мяжы Беларусі, памяншэньня памеру сплаты зямельнага падатку, а таксама — агульнай стаўкі падаткаў з выручкі з 3,9% да 3%.

У дакумэнце ўпершыню крыніцы фармаваньня мэтавых бюджэтных фондаў і фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ўключаны ў даходную частку бюджэту. Гэта дазваляе наблізіць бюджэтную клясыфікацыю да міжнародных стандартаў фінансавага ўліку й статыстыкі.

Галоўныя «асаблівасьці» бюджэту-2006 — вялікія выдаткі на датацыі сялу, жыльлёвае будаўніцтва, пэнсіі, інвэстыцыйныя праекты. Адукацыя, культура, навука фінансуюцца ў непараўнальна меншых памерах.

Цікава, што гадавы абарот букмэкерскіх кантораў адной Вялікабрытаніі складае 10 млрд фунтаў (каля 38 трлн руб.), што значна больш, чым беларускі бюджэт. Ня кажам ужо пра гадавы легальны абарот усіх букмэкерскіх кантораў ЗША, які складае астранамічную для нашага бюджэту суму ў 240 млрд даляраў (516 трыльёнаў рублёў). Такі вось рэальны патэнцыял «рынкава-сацыялістычнай» дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў10

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў10

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць