Улада

Мікалая Статкевіча павінны перавесці з турмы ў калонію 12 студзеня

Пра гэта экс-кандыдат ў прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч паведаміў журналісту Барысу Вырвічу, які жыве ў Бялынічах (Магілёўская вобласць) і перапісваецца з апазіцыйным палітыкам. 

«У калонію мяне сапраўды павінны перавесці. Гэта павінна адбыцца 12 студзеня наступнага года, калі закончацца тры гады турэмнага рэжыму, на якія мяне асудзілі. Тут маглі пры адсутнасці спагнанняў вярнуць мяне ў калонію і праз паўтара года, але гэта не для «палітычных».

З калоніі могуць вярнуць зноў сюды, але маёй пазіцыі гэта не зменіць», — цытуе ўрывак з ліста Статкевіча праваабарончы сайт www.spring96.org

Зняволены палітык таксама паведаміў, што да яго даходзяць не ўсе лісты з волі. У прыватнасці, паводле слоў Вырвіча, Статкевіч напісаў, што не атрымліваў ад яго лістоў ужо некалькі месяцаў, хаця журналіст кожны месяц адсылае палітзняволенаму ліст або паштоўку з апошнімі навінамі з жыцця актывістаў дэмсіл Магілёўскай вобласці. 

Пяцідзесяцівасьмігадовы Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які дагэтуль у зняволенні. У маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010-га. 

Першапачаткова палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання, перавёўшы ў магілёўскую турму № 4.

Адміністрацыя калоніі палічыла, што Статкевіч «не паўстаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны спосаб жыцця». 

Палітыку неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але Статкевіч катэгарычна адмаўляўся гэта зрабіць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць