Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі на адкрытых аўкцыёнах 26 сьнежня прадаў акцыі двух прадпрыемстваў на суму 850 мільёнаў рублёў.

Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі на адкрытых аўкцыёнах 26 сьнежня прадаў акцыі двух прадпрыемстваў — ААТ «АТЭП‑5» (Менск), якое займаецца міжгароднімі перавозкамі грузаў аўтамабільным транспартам, а таксама ААТ «Арбіта‑Сэрвіс» (рамонт бытавой, радыёэлектроннай апаратуры й электрабытавых прыбораў, арэнда й пракат усіх відаў канцылярскіх машын уключна з кампутарамі, і кантрольна‑вымяральнага абсталяваньня, раздробавы гандаль электрабыватавымі радыё‑ і тэлевізійнымі таварамі).
Паводле інфармацыі камітэту, 2994 акцыі ААТ «АТЭП‑5» (1,5% статутнага фонду) прададзены за 450 млн. рублёў. 8569 акцый (26,8% статутнага фонду) ТАА «Арбіта‑Сэрвіс — за 400 млн. рублёў.
Найбліжэйшымі днямі ў Менску пройдзе яшчэ некалькі аўкцыёнаў па продажы акцый, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасьці.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары