Свет44

Забітая Бэназір Бхута

Лідэрка пакістанскай апазыцыі памерла ад раненьняў, атрыманых у часе перадвыбарчага мітынгу ў Равалпіндзі. Тэрарыст выстраліў у яе, кулі трапілі ў шыю і грудзі, пасьля чаго нападнік узарваў сябе. Яна была аб'ектам нянавісьці рэлігійных фундамэнталістаў. І ў Пакістане, і за мяжой яна лічылася сымбалем сучаснасьці, дэмакратыі і раўнапраўя жанчынаў.

Лідэрка пакістанскай апазыцыі памерла ад раненьняў, атрыманых у часе перадвыбарчага мітынгу ў Равалпіндзі. Тэрарыст выстраліў у яе, кулі трапілі ў шыю і грудзі, пасьля чаго нападнік узарваў сябе.

Тэрарыст выстраліў у яе, калі яна пакідала перадвыбарчы мітынг сваіх прыхільнікаў у горадзе Равалпіндзі, што ў цэнтры краіны. Кулі трапілі ёй у шыю і грудзі, пасьля чаго тэрарыст узарваў сябе. Сама мала 15 чалавек загінулі у выніку выбуху, шмат хто атрымаў раненьні.

Яе яшчэ спрабавалі ратаваць, завезьлі ў шпіталь, але марна.

Гэта ня першы замах на Бхута. 18 кастрычніка, у дзень яе вяртаньня ў краіну, па дарозе з аэрапорту, калі яе віталі дзясяткі тысяч яе прыхільнікаў, каля браніраванага аўтобуса, у якім яна знаходзілася, была ўзарваная магутная бомба. Тады загінулі 139 чалавек.

Пасьля таго выбуху Бэназір Бхута сказала: "Я ведаю, хто мяне хоча забіць".

Пры вестцы пра сьмерць Бхута яе прыхільнікі пачалі скандаваць “Мушараф — сабака!”

Натоўп высадзіў шкляныя дзьверы больніцы, куды завезьлі Бхута. Людзі плачуць і наракаюць.

Бхута вярнулася ў краіну пасьля 9-гадовае эміграцыі, няглядзячы на засьцярогі ўладаў. Яна паходзіць з заможнае сям’і з даўнімі палітычнымі традыцыямі. Яе бацька, Зульфікар Алі Бхута, быў заснавальнікам Пакістанскай Народнай Партыі (PPP) і прэм’ерам краіны на пачатку 70-х.

Яго павесілі вайскоўцы, абвінаваціўшы ў карупцыі. Бхута атрымала адукацыю ў Гарвардзе і Оксфардзе. Калі Пакістан вярнуўся да дэмакратыі, пасьля 1988 году, яна двойчы выконвала абавязкі прэм’ер-міністра. У 1998 годзе Бхута выехала з краіны, ратуючыся ад суду па абвінавачаньні ў карупцыі. У красавіку 1999 году яна атрымала завочны прысуд. Сама яна называла тую судовую справу “палітычнай”.

Партыя Бхута процістаяла як вайсковаму рэжыму генэрала Мушарафа, так і мусульманскім палітычным сілам яе адвечнага суперніка на палітычнай сцэне — Наваза Шарыфа. Яна была аб'ектам нянавісьці рэлігійных фундамэнталістаў. І ў Пакістане, і за мяжой яна лічылася сымбалем сучаснасьці, дэмакратыі і раўнапраўя жанчынаў.

Пэрвэз Мушараф, дыктатар Пакістану, 3 лістапада прыпыніў дзеяньне канстытуцыі і абвесьціў надзвычайнае становішча ў сваёй 160-мільённай, г.зн. у 16 разоў больш населенай, чым Беларусь, краіне. Пакістан мае атамную зброю і пры гэтым знаходзіцца ў канфлікце з атамнай Індыяй, мяжуе з Аўганістанам. Яе разьдзіраюць палітычныя і рэлігійныя спрэчкі.

буг

Глядзі яшчэ
Бэназір Бхута: Некралёг

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць