Улада88

Лукашэнка — пра пастаўкі харчавання: Хацеў бы параіць разумным расійскім палітолагам…

Прычыну канфліктнай сітуацыі з абмежаваннем паставак харчавання ў Расію трэба шукаць не ў Беларусі.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця эканомікі.

«Калі вы заўважылі, у тых жа расійскіх сродках масавай інфармацыі зноў пачынаюцца папрокі ў наш адрас, і асабліва ў мой, што вось Лукашэнка даводзіць сітуацыю да самага верху. Павінен сказаць, што гэтыя прыкормленыя палітолагі і журналісты (ад іх чакаць наогул няма чаго) дрэнна слухалі таго ж Лукашэнку, калі ў папрок свайму ўраду я паставіў роўна тое, што праблему вывелі на самы высокі ўзровень», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Хачу падкрэсліць, што нам абсалютна не трэба выводзіць ні на якія ўзроўні тую ці іншую праблему ўзаемаадносін, асабліва з Расійскай Федэрацыяй. Бо гэта нам проста нявыгадна, нам гэта не трэба. І самае галоўнае — не мы былі прычынай такога канфлікту, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Бо ўсе этапы былі пройдзены, пачынаючы ад перамоваў з пятровымі, івановымі, данквертамі, з урадам Расійскай Федэрацыі, ну, апошняя ўжо прыступку — прэзідэнты».

«Таму папракаць беларусаў няма чаго ў тым, што гэты скандал, калі яго можна так назваць, выліўся. Але гэта не першы раз», - сказаў Лукашэнка.

«Я хацеў бы параіць разумным расійскім палітолагам і журналістам шукаць прычыну не ў Беларусі, а шукаць яе недзе там, у Маскве. Але гэта іх праблема», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка, звяртаючыся да ўрада, адзначыў, што хацеў бы пачуць, як выконваецца яго распараджэнне аб вырашэнні гэтай сітуацыі, а таксама наколькі былі абгрунтаваныя устаноўленыя расейскім бокам абмежаванні. «Для таго, каб мець больш грошай і золатавалютных рэзерваў, трэба больш прадаваць і менш купляць. Гэта простая формула, але для нас яна вельмі важная», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што ў сувязі з гэтым хацеў бы пачуць інфармацыю аб сітуацыі на расійскім рынку ў сувязі з дэвальвацыяй рубля. Акрамя таго, Лукашэнка пацікавіўся падрабязнасцямі які адбыўся напярэдадні пасяджэння Савета ЕЭК, прынятымі на ім рашэннямі, іх рэалізацыяй.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»12

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская, магчыма, адзначыць Дзень Волі ў Кіеве14

Прыбытак Volkswagen упаў на 44%. Канцэрн скароціць 50 тысяч працоўных месцаў у Германіі17

Зяленскі: Структура расійскіх страт — 62% забітых і 38% параненых3

У Мінску пачалі будаваць вялікі падземны фудкорт4

У Польшчы паведамілі пра затрыманне беларускага «злодзея ў законе». Вось толькі незразумела, што з ім рабіць далей

Украіна прапаноўвала ЗША тэхналогіі процідзеяння іранскім беспілотнікам. Тыя не зацікавіліся, цяпер лічаць гэта «найбольшым промахам»14

ЗША абмяжуюць паслабленне нафтавых санкцый супраць Расіі пастаўкамі ў Індыю3

Пасля некалькі гадоў скарачэння ў Беларусі зноў стала расці колькасць аграсядзіб

Прызналі «экcтрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат «Беларусы Валенсіі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»12

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць