Грамадства

У Мінску могуць з'явіцца тарыфы выхаднога дня на праезд у транспарце

У Мінску ў 2015 годзе плануецца пашырыць магчымасці дыферэнцыяванай аплаты праезду ў грамадскім транспарце, паведаміў на прэс-канферэнцыі 17 снежня намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Андрэй Паплёўка. 

Паводле яго слоў, новая сістэма аплаты праезду з выкарыстаннем бескантактных смарт-картак (БСК), валідатараў і электронных кампосцераў дазваляе ўкараняць больш гнуткую тарыфную палітыку. 

«Перш за ўсё ў межах развіцця сістэмы планам павышэння якасці працы грамадскага транспарту на 2015 прадугледжаная дыферэнцыяваная сістэма аплаты праезду ў горадзе і паляпшэнне зручнасці для нашых пасажыраў у плане магчымасцяў папаўнення БСК у тэрміналах самаабслугоўвання. Укаранёная сістэма патэнцыяльна, з прычыны сваіх тэхнічных магчымасцяў, дазваляе рэалізоўваць практычна ўсе тарыфы, якія магчыма прыдумаць. Але гэта не азначае, што гэта зараз і з'явіцца, таму што, згодна з парадкам уводу новых праязных тарыфаў, мы павінны атрымаць узгадненні ў вышэйшай арганізацыі, у Міністэрства эканомікі, у Мінюста, у Нацбанка», — сказаў Паплёўка.

Ён не выключыў, што тарыфы на праезд у залежнасці ад працягласці ці далёкасці паездак, а таксама выхаднога дня могуць з'явіцца ўжо ў наступным годзе, «калі будзе вызначаная і ўзгодненая эканамічная і іншая мэтазгоднасць». 

Намеснік гендырэктара «Мінсктранса» нагадаў, што абсталяваныя новымі счытвальнымі прыстасаваннямі 2.500 адзінак рухомага транспарту і 315 турнікетаў у метро, а таксама шэсць саставаў цягнікоў гарадскіх ліній. Устаноўленыя прыкладна 15 тыс. прыстасаванняў счытвання (валідатараў) і прыблізна 8 тыс. электронных кампосцераў. Выкарыстоўваецца прыкладна 500 прыстасаванняў для кантралёраў. Выраблена прыблізна 900 тыс. БСК, створаныя 330 пунктаў іх папаўнення. 

«Укараненне гэтай сістэмы дазволіла павысіць матывацыю аплаты праезду за кошт правядзення больш гнуткай тарыфнай палітыкі, павялічыць эфектыўнасць і гнуткасць кантролю паўнаты аплаты праезду, знізіць расходы за кошт скарачэння штату кандуктараў і друкавання папяровай прадукцыі, аптымізаваць маршрутную сетку», — зазначыў Паплёўка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць