Эканоміка2020

Мясніковіч: Насельніцтва скупляе да $97 млн за дзень, мы вымушаны пайсці на нетрадыцыйныя меры

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч растлумачыў прычыны, чаму ўлады краіны ўвялі 30-працэнтны збор пры куплі валюты. 

У краіне, расказаў прэм'ер, назіраўся ажыятажны попыт на валюту. У асобныя дні аб'ёмы продажаў насельніцтву толькі праз абменнікі даходзілі да $90—97 млн у дзень. У той час як купля складала ўсяго каля $15—17 млн у дзень.

Сваю ролю адыграла дэвальвацыя валют у краінах, на якія прыпадае 55 працэнтаў беларускага экспарту.

Так, дэвальвацыя расійскага рубля ў 2014 годзе склала 80 працэнтаў, тэнге — 20 працэнтаў, грыўні — 100 працэнтаў.

У выніку ў апошнія месяцы істотна павялічыўся прыток імпартных тавараў у Беларусь. Напрыклад, з Расіі за кастрычнік-лістапад бягучага года грамадзяне ўвезлі 21,5 тыс. аўтамабіляў на суму каля $320 млн.

Ва ўмовах, калі ўскладнілася сітуацыя на знешніх контурах, пачаўся валютны ажыятаж у краіне, урад і Нацбанк пайшлі на нетрадыцыйныя меры.

Стандартная дэвальвацыя нацыянальнай валюты, як класічны метад, не дала б належнага эфекту, лічыць прэм'ер.

Зніжэнне кошту беларускага рубля прывяло б да росту тэмпаў інфляцыі і праз нейкі час усё вярнулася б на зыходную пазіцыю, мяркуе прэм'ер-міністр.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі1

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць