Свет22

«Кібаргі» — слова 2014 года ва Украіне

Слоўнік сучаснага ўкраінскага мовы і слэнгу «Мислово» прызнаў «кібаргаў» словам 2014 года.

Слова, якое атрымала сваё новае значэнне ў верасні 2014 года, хутка падхапілі карыстальнікі сацсетак, а ўслед за імі і СМІ і палітыкі. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка нават выкарыстаў слова «кібаргі» ў сваім навагоднім звароце.

Характэрна, што слова «кібарг» у значэнні «абаронцы Данецкага аэрапорта» падарыў ўкраінскай мове ў верасні 2014 прарасийскі баявік. Тады ён спрабаваў растлумачыць, чаму перадавыя атрады прарасійскіх войскаў у поўным узбраенні не могуць узяць Данецкі аэрапорт, які абараняе некалькі дзясяткаў ўкраінскіх ваенных са стралковай зброяй.

Слова «кібарг» з'яўляецца ледзь ці не адзіным сярод найбольш важных слоў у мінулым годзе, якое мае станоўчае значэнне. Сярод знакавых пазітыўных слоў можна назваць яшчэ два: «валанцёр» і «добраахвотнік».

Іншыя словы, якія апісвалі 2014 год, такія як «анексія», «вайна», «АТА» ці «ватнікі», маюць ярка выражанае негатыўнае адценне.

Слоўнік «Мислово» выбірае слова года другі раз. У мінулым годзе словам года было названа «Еўрамайдан».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь14

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

Амерыканскія дэсантнікі высадзіліся на танкер Marinera, які падчас пагоні змяніў сцяг на расійскі25

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Бондарава і ўсе астатнія. Топ-20 беларусаў, пра якіх у 2025 годзе чыталі ў беларускай Вікіпедыі13

Рубіа заявіў, што ЗША збіраюцца купіць Грэнландыю, а не забіраць яе сілай7

Севярынец: Аўтуховіча ў турме прызнаюць легендай нават тыя, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй. Ён крэмень2

«Нават сабака баіцца». У Оршы вырасла гара смецця, але яе ніхто не прыбірае1

Леся Руднік больш не дырэктарка Цэнтра новых ідэй. З арганізацыі сыходзіць Генадзь Коршунаў41

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь14

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць