Грамадства2222

Лукашэнка: Думаю, гэты няпросты год мы пройдзем паспяхова

Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем 7 студзеня, у свята Раства, наведаў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор. 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, «кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з гэтым светлым святам і пажадаў дабра, міру ў сем'ях, у краіне, а галоўнае — у душах». 

Лукашэнка выказаў падзяку царкве «за той вялікі ўнёсак, які яна ўносіць у справу ўмацавання міру і спакою на беларускай зямлі». «Вы можаце абапірацца на дзяржаву, уладу. Вы заўсёды можаце быць упэўненыя, што ў нашай краіне будзе мірна і спакойна. Гэта мы гарантуем», — заявіў ён. 

«Думаю, што гэты няпросты год мы пройдзем паспяхова і залогам таму — дабрыня і жаданне нашых людзей жыць у міры на зямлі, падоранай нам Богам», — сказаў Лукашэнка. 

«Віншую ўсіх нашых беларусаў, усіх нашых сяброў, братоў, суседзяў. Жадаю ім таксама міру і дабра і самае галоўнае — міру нашай роднай паўднёвай суседцы. Я думаю, мы ўсё зробім для таго, каб былі мір і спакой у душах і сэрцах гэтых такіх блізкіх нам людзей», — сказаў беларускі кіраўнік. 

Разам з сынам Лукашэнка запаліў свечку каля абраза Мінскай Божай Маці. 

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі ўручыў Аляксандру Лукашэнку абраз Божай Маці «Траяручыца», прывезеную з гары Афон у Грэцыі. 

У сваю чаргу Лукашэнка перадаў у дар Беларускай праваслаўнай царкве сувенірнае пано, на якім намаляваны Крыжаўзвіжанскі сабор у Полацку. Пано выраблена з серабра ў тэхніцы чаканкі. Крыжаўзвіжанскі сабор, пабудаваны ў 1893 годзе, уваходзіць у комплекс Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку. У гэтым саборы захоўваюцца мошчы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць