Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, яшчэ 15 снежня ў адной з крамаў абласнога цэнтра выявілі продаж шапак і шуб без дакументаў, якія пацвярджаюць водпуск тавару ў рэалізацыю. 15 студзеня Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыняў рашэнне канфіскаваць 85 шапак і 804 шубы ў прыбытак дзяржавы. Тавар ацэнены ў 8394998000 рублёў (гэта больш за 500 тысяч даляраў).
Каментары