Улада44

Беларускага журналіста судзяць за дацкія карыкатуры

Пачаўся судовы працэс у справе былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Яго абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 130 ч 1. КК «Распальваньне рэлігійнай варажнечы». Працэс вядзецца ў закрытым рэжыме.

Пачаўся судовы працэс у справе былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Яго абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 130 ч 2. КК «Распальваньне рэлігійнай варажнечы». Працэс вядзе судзьдзя Руслан Аніскевіч, ён вёў крымінальны працэс пяці «маладафронтаўцаў» у траўні.

Зьдзьвіжкоў ад 18 лістапада 2007 г. знаходзіцца пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ, дзе яму не дазвалялі сустрэцца з адвакаткай Марыяй Аляксандравай. Яго арыштавалі тады, калі ён з‑за мяжы прыехаў адведаць магілу бацькі ў Барысаў. Паводле інфармацыі сваякоў Зьдзьвіжкова, ён хаваўся ў манастыры ці то ў Расеі, ці ва Ўкраіне.

Крымінальная справа супраць журналіста была заведзена ў 2006 годзе па факце перадруку ў газэце «Згода» карыкатур на прарока Мухамэда з дацкай прэсы. Па гэтым артыкуле яму можа пагражаць да 10 гадоў зьняволеньня.

Амаль адразу Аляксандар Зьдзьвіжкоў заявіў хадатайніцтва аб адводзе судзьдзі, які нібыта дапамае пракарутары перасьледваць яго як праваслаўнага верніка.

Падчас перапынку ўсіх папрасілі пакінуць залю. Калі ж журналісты апоўдні зазірнулі ў яе, аказалася, што працэс працягваецца ў закрытым рэжыме, і ў залю ўжо нікога не пусьцілі. Журналісты спрабавалі атрымаць афіцыйнае пацьверджаньне таго, што працэс закрыты. Старшыня суд Міхаіл Ардзяка падтрымаў прэсу.

Судзьдзя Аніскевіч перапапрасіў журналістаў за тое, што не аб'явіў ім пра тое, што працэс закрыты. Выніковая частка прысуду будзе абвешчана публічна.

Рашэньне задаволіць хадайніцтва дзяржабвінаваўцы пра перавод працэсу ў закрыты рэжым суд патлумачыў тым, што інфармацыя з працэсу, якая патрапіць у прэсу, можа абразіць пачуцьці мусульман.

Працэс над Аляксандрам Зьдзьвіжковым працягнецца ў панядзелак 14 студзеня.

Зьміцер Панкавец

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары4

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць