Здарэнні22

У Брэсце асудзілі эксгібіцыяніста-педафіла

У Брэсце суд вынес прыгавор 55-гадоваму мясцоваму жыхару за «ўчыненне наўмысных дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія выказваюць яўную непавагу да грамадства, што вызначаецца па сваім змесце выключным цынізмам». 

Як паведаміў БелаПАН старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, мужчына з акна сваёй кватэры паказваўся аголеным перад малалетнімі дзецьмі, якія знаходзіліся ў двары дома, і дэманстраваў ім непрыстойныя рухі цела. Таксама ён скідваў лісты паперы з непрыстойнымі малюнкамі і тэкстамі. Часам мужчына з мэтай прыцягнуць да сябе больш увагі кідаў грошы дзецям, якія тыя падбіралі і затым трацілі на прысмакі. 

«Такія супрацьпраўныя дзеянні гэты грамадзянін учыняў неаднаразова з восені 2012 года па 14 сакавіка 2014 года. Галоўным чынам у абедзенны час, калі дзеці вярталіся са школы, — дадаў Буры. — Супрацоўнікі міліцыі 14 сакавіка затрымалі мужчыну. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу». 

Як зазначыў Буры, праведзеная стацыянарная комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла, што фігурант крымінальнай справы «не мае якога-небудзь псіхічнага захворвання, разумеў, што ён парушае агульнапрынятыя правілы паводзін, нормы маралі, але тым не менш праяўляў бессаромнасць». 

12 студзеня 2015 года суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў мужчыну вінаватым на падставе ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, учыненае паўторна) і прыгаварыў да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

«У судзе абвінавачваны прызнаў сваю віну і паказаў, што ўчыняў гэтыя дзеянні з мэтай атрымання маральнага задавальнення», — сказаў Буры. 

Прысуд яшчэ не набыў моц і можа быць абскарджаны. 

Раней мужчына не судзімы. На момант вынясення прысуду нідзе не працаваў.

Каментары2

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць