Здароўе22

Амерыканцы распрацавалі новы прэпарат ад псарыязу 

Новы прэпарат для лячэння псарыязу ў дарослых быў зацверджаны ў ЗША.

У людзей з псарыязам, найбольш распаўсюджанай формай аўтаімуннага захворвання скуры, з’яўляюцца ўчасткі тоўстай, чырвонай скуры са слаістымі, серабрыста-белымі плямамі. Пры аўтаімунных захворваннях імунная сістэма арганізма атакуе здаровыя тканіны памылкова.

Новы прэпарат, Cosentyx (secukinumab), ўводзіцца пад скуру. Прэпарат блакуе бялок, які ўдзельнічае ў хранічнай запаленчай рэакцыі, што прыводзіць да псарыязу.

ФДА адобрыла лекавы сродак на падставе вынікаў чатырох клінічных выпрабаванняў, якія ахапілі больш за 2400 чалавек і выявілі, што прэпарат больш эфектыўны за неактыўнае плацэба. «Планка эфектыўнасці ў параўнанні з папярэднімі прэпаратамі супраць псарыязу падвышаецца», — сказаў д-р Марк Лебваль, спецыяліст са школы медыцыны пры гары Сінай, Нью-Ёрк. «Мала таго, што паляпшэнне наступіла ў рэкорднай колькасці хворых — 75 працэнтаў, — сказаў Лебваль, — але ў вялікай колькасці пацыентаў на 100 працэнтаў ачысцілася скура».

Ён дадаў, што зафіксаваная эфектыўнасць Cosentyx перавышае ўсе іншыя прэпараты для доўгатэрміновага лячэння псарыязу.

Тым не менш, лекары павінны быць асцярожнымі пры выкарыстанні Cosentyx ў пацыентаў з хранічнай інфекцыяй і пацыентаў з хваробай Крона, сказаў FDA. Агульныя пабочныя эфекты ўключаюць інфекцыі верхніх дыхальных шляхоў і дыярэю.

Прэпарат прызначаны для дарослых, якім паказанае парэнтэральнае лячэнне (прэпараты ўводзяцца ў кроў), святлолячэнне (ультрафіялетавае апраменьванне) або тое і тое адначасова.

Доктар Дорыс Дэй, дэрматолаг са шпіталя Ленакс Хіл у Нью-Ёрку, кажа: «Цяпер, калі мы разумеем біялагічныя і генетычныя шляхі, якія вядуць да псарыязу, нашае лячэнне стане больш вузка нацэленым і эфектыўным. Гэта добрая магчымасць даць выбар пацыентам, у якіх хвароба развіваецца і за межамі скуры, паражае суставы ды іншыя сістэмы цела».

Псарыяз — найбольш распаўсюджанае аўтаімунае захворванне ў Злучаных Штатах, на яго пакутуюць 7 500 000 амерыканцаў — каля 2% насельніцтва.

Cosentyx прадаецца кампаніяй «Новарціс Фарма Corp.».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя7

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

«У цэлым водгукі станоўчыя». У Мінгарвыканкаме расказалі пра вынікі забароны смартфонаў у школах

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі4

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры8

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць