Грамадства11

Як на «хіміку» Рубцову эканомяць электрычнасьць

«Хімік» Юры Рубцоў, які трымае галадоўку на знак пратэсту, таксама зьведаў дэфіцыт інтэрнэту і электрычнасьці.

Сёньня ў Юрыя Рубцова трэці дзень галадоўкі пратэсту. Палітвязень адмаўляецца прымаць ежу і працягвае піць ваду. Кажа, што адчувае сябе дастаткова звыкла, бо раней пры арыштах яму даводзілася галадаваць цягам тыдня і болей. А вось да чаго Юры Рубцоў пакуль ня можа прызвычаіцца — гэта адсутнасьць інтэрнэту. Хаця нядаўна сябры перадалі вязьню кампутар з выйсьцем ў сеціва, але аказалася, што ў вёсцы Куплін вельмі дрэнная інтэрнэт-сувязь і таму трывала карыстацца інтэрнэтам не ўдаецца.

«Тут інтэрнэт-сувязь не цягне зусім, тры-джы не працуе. Вось за дзень 5-6 разоў паспрабаваў, аднаго разу толькі навіны Хартыі зьявіліся ды адразу зьніклі і ўсё. То бок разумею гэтак, што магутнасьці інтэрнэту тут не хапае. Кажуць, у каго МТС, дык яшчэ больш-меньш, а ў мяне правайдэрам life. Асабліва дрэнная сытуацыя ў нашым інтэрнаце».

Другой істотнай праблемай, з якой сутыкнуўся Юры Рубцоў у спэцкамэндатуры Купліна — эканомія электрычнай энэргіі. Даходзіць да таго, што з-за эканоміі ахоўнікі зганяюць «хімікаў» на адзін паверх і прымушаюць шмат часоў сядзець ў актавай зале, каб толькі не карысталіся разэткамі і не палілі лішняга сьвятла, распавёў Юры Рубцоў.

«Зганяюць усіх у актавую залю, а на другім паверсе ўсё адключаюць, каб людзі не маглі ані чаю папіць, ані што прыгатаваць. Усе мусяць тупа сядзець у адным месцы. Вось сядзі там, глядзі тэлевізар, чытай, але падняцца на другі паверх у свой пакой нельга. Я пачаў абурацца, казаць, што людзям трэба есьць гатаваць, хтосьці нечым іншым хоча заняцца, чаму трымаюць людзей ў актавай зале? Хіба мы ў турме знаходзімся? Адказваюць: «Нам такую каманду далі, мы яе і выконваем».

Ня гледзячы на адсутнасьць доступу да інтэрнэту Юры Рубцоў ужо ведаў, што напярэдадні ў Менску ў закрытым судзе былі асуджаныя да арыштаў на тэрміны ад 5 да 15 сутак актывісты, якія ў Менску ўсклалі кветкі да помніку Тарасу Шаўчэнку ў памяць аб першых ахвярах Майдану. Усіх пакараных актывістаў Юры Рубцоў ведае асабіста, а зь некаторымі, прыкладам, Максімам Вінярскім і Мікалаем Коласам, яму даводзілася сядзець разам на Акрэсьціна. Юры Рубцоў асудзіў незаконныя суды над сваімі сябрамі.

«Ведаю. Ведаю, што былі закрытыя працэсы, што ёсьць парушэньнем Канстытуцыі, якая забараняе судзіць ў закрытым судзе без адмысловага рашэньня, тым больш па адміністрацыйных справах. То бок улада баіцца людзей, і судзьдзі ўжо баяцца людзей, што пачалі праводзіць закрытыя паседжаньні. Гэта ж як было на маім судзе, калі адвакат спытаў судзьдзю, хіба гэта закрыты працэс, а той адказаў: «Не, ён адкрыты, але я загадаў нікога не пускаць». Хіба гэта не цынічнае парушэньне закону?»

Галадоўку пратэсту Юры Рубцоў мае намер працягваць. Паводле актывіста, пакуль адміністрацыя спэцкамэндатуры Куплін яму не перашкаджае ў галадоўцы. «Мяне толькі папярэдзілі, што калі будуць праблемы са здароўем, паклічуць дактароў», — паведаміў палітвязень.

Юры Рубцоў знаходзіцца ў Купліне з 22 сьнежня мінулага году. Актывіст пакараны 1,5 гадамі «хіміі» нібыта за зьнявагу судзьдзі.

Тры дні таму «хімік» Рубцоў абвясьціў галадоўку, патрабуючы прадстаўленьня яму прымусовай працы з аплатай, якая роўная афіцыйнаму сярэдняму заробку ў Беларусі — 600 даляраў. Паводле Юрыя Рубцова, апошнім разам міліцыянты прапаноўвалі яму працу з аплатай 4,5 мільёны рублёў, што па сёньняшнім курсе адпавядае 300 далярам, але ён адмовіўся.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну13

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Сын супрацоўніка беларускага КДБ вербаваў у Польшчы людзей для нападу на расійскіх апазіцыянераў8

Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?1

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка11

«СЕО прыходзіў п'яным». Чаму людзі не сыходзяць з месцаў, дзе перасталі плаціць2

Беспрацоўных ужо выклікаюць у міліцыю позвамі — чаму гэта незаконна7

ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі21

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну13

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць