Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

In memoriam. Юры Шырокі

Сваё кароткае жыцьцё — 36 гадоў — ён пражыў насычана, плённа, у шырокім сэнсе творча і таленавіта. Без залішняга палітычнага патасу, нязмушана ды ўсьмешліва шчыраваў на ніве незалежнай беларускай журналістыкі.

У мінулую пятніцу ён доўга і шумна, як заўжды — з жартамі, разьвітваўся з калегамі ў офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Разьвітваўся на ўікэнд, жадаў усім весела сустрэць стары Новы год. Аказалася — разьвітаўся назаўсёды.

Раніцой у нядзелю ягонае цела "без відавочных пашкоджаньняў" знайшлі на вуліцы ў Смаргоні (у тыя мясьціны Юра выбраўся на выходныя вудзіць рыбу). Экспэртыза канстатавала "вострую сардэчную недастатковасьць".

Калі хтосьці сыходзіць раптоўна, заўжды кажуць: ня верыцца… Тут — ня верыцца ў квадраце. Бо Юры Шырокі быў сапраўды шырокай натурай, увасабленьнем жыцьцярадаснасьці. Ягоны імпэт, зайздросная кантактнасьць ды пачуцьццё гумару ня толькі спрыялі мэнэджэрскім справам у якасьці намесьніка дырэктара БелаПАНу, але і стваралі ў калектыве нязмушаную атмасфэру, так неабходную, калі працуеш на суворым інфармацыйным канвэеры. А ў вольную хвіліну Юра станавіўся азартным спартоўцам ці душою кампаніі.

Адным зь ягоных амплюа было перакладчыцкае. Юра, выдатна ведаючы ангельскую ды іншыя мовы, быў незаменны што да працы з замежнымі спажыўцамі інфармацыі, іншаземнымі суразмоўцамі і гасьцямі БелаПАНу. У тым, што сёньня брэнд гэтай незалежнай беларускай агенцыі ведаюць у сьвеце, — несумненная заслуга Юр'я Шырокага.

Адначасна ён быў адным з тых, хто ствараў пад дахам БелаПАНу асяродак жывой беларускай мовы.

Калі ў агенцыі не ставала вольных пёраў, Юра тэрмінова закрываў гарачую тэматычную нішу ўласным матэрыялам. Пры патрэбе хутка і якасна рабіў рэпартэрскую працу. Выдаваў бліскучыя, яркія аўтарскія артыкулы на сайце "Беларускіх навінаў". Шкадаваў, што праз адміністрацыйныя клопаты не стае часу на ўласную творчасьць.

Разам з тым, сваё кароткае жыцьцё — 36 гадоў — ён пражыў насычана, плённа, у шырокім сэнсе творча і таленавіта. Без залішняга палітычнага патасу, нязмушана ды ўсьмешліва шчыраваў на ніве незалежнай беларускай журналістыкі. І проста жыў напоўніцу, з надзвычайнай шчодрасьцю адорваючы іншых добрым настроем.

У Юр'я Шырокага засталося мноства сяброў. А таму застаецца доўгая і шчырая памяць пра сьветлага чалавека.

* * *

Рэдакцыя "Нашай Нівы" шчыра спачувае родным і блізкім Юр'я Шырокага з прычыны ягонай сьмерці.

Каментары2

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць