У Заграбе трэнеры нацыянальных зборных Англіі, Андоры, Беларусі, Казахстану, Украіны, Харватыі ўрэшце дамовіліся пра складаньне календара адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету — 2010.
Турнір у нашай адборачнай групе стартуе 20 жніўня матчам Казахстан — Андорра.
6 верасьня беларусы згуляюць з Украінай у гасьцях, 10 верасьня — з Андорай у гасьцях, 15 кастрычніка ў Менску — са зборнай Англіі.
1 красавіка 2009 г. матч са зборнай Казахстану ў гасьцях, 6 чэрвеня — на сваім полі з Андорай.
19 жніўня 2009 г. — на сваім полі з Харватыяй, 5 верасьня 2009 г. з Харватыяй у гасьцях.
9 верасьня 2009 г. з Украінай на сваім полі, 10 кастрычніка дома з Казахстанам, 14 кастрычніка — у гасьцях з Англіяй.
Пераможца групы трапляе на чэмпіянат сьвету, што пройдзе ў 2010 г. у Паўднёвай Афрыцы, аўтаматычна, а лепшыя другія каманды потым сыйдуцца ў стыкавых матчах.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары