Андрэй Расінскі. Кадры

«Чужыя супраць Драпежніка — Рэквіем»

Чарговая эксплюатацыя слынных пачвараў.

poster ЧУЖЫЯ СУПРАЦЬ ДРАПЕЖНІКА — РЭКВІЕМ (AVPR: Aliens vs Predator — Requiem)
ЗША, 2007, каляровы, 86 хв.
Рэжысэры: Колін Строз, Грэг Строз
Ролі выконваюць: Стывэн Паскуале, Рэйка Эйлесўорт, Джон Ортыц, Джоні Льюіс, Сэм Трэмэл, Эрыэл Гэйд, Ян Ўайт, Том Ўудраф-мл.
Жанр: Жудасная фантастыка
Адзнака: 4 (з 10)

Карабель Драпежнікаў церпіць катастрофу на Зямлі. Зьняволеныя Чужыя вызваляюцца і атакуюць жыхароў амэрыканскага мястэчка. А прыбылы Драпежнік-ахоўнік палюе на легендарных істотаў — дый на людзей. Ці выжыве чалавек, калі б’юцца монстры?

Чарговая эксплюатацыя культавых страхоцьцяў, пазбаўленая ўцямнага сцэнару й новых адмысловых эфэктаў. Пра ідэі асаблівыя гаварыць таксама не выпадае, але ў карціне братоў Строз ёсьць настальгічная музыка, старыя “чужынскія” гукі і некалькі годных сцэнаў. Гэта паказаная на хвілю плянэта Драпежнікаў — попельна-чырвоная, грувасткая, змрочная; наіўна-нахабны кадар Чужога над калыскаю зь немаўлятамі.

Выкарыстоўваньне пачвараю парадзіхаў, кісьліня ад Драпежніка, што зьнішчае сьляды, гібрыд Чужога з Драпежнікам, атамны выбух — збольшага ліхаманкава-асьцярожныя, плагіятна-штучныя і сапсаваныя апэратарам.

Параўноўваць фільм з шэдэўрамі Кэмерона і Скота ніяк нельга, але Чужынска-Драпежніцкая тэма яшчэ ня вычарпаная.

Фільм толькі для заўзятараў жудаснае фантастыкі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе4

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў3

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні8

TikTok падпісаў пагадненне аб продажы амерыканскага падраздзялення кампаніі інвестарам з ЗША1

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ1

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе4

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць