Грамадства22

Паўлу Севярынцу вернуць затрыманыя на мытні кнігі Зянона Пазняка

Сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу вернуць затрыманыя на мытні кнігі Зянона Пазняка. Аб гэтым паведаміла прэс-служба БХД.

Вечарам 13 кастрычніка 2014 года Севярынца затрымалі на пагранічным пераходзе «Брузгі», калі ён вяртаўся з Беластока (Польшча).

Пасля прад'яўлення пашпарта Севярынца павялі на асабісты агляд і канфіскавалі шэраг кніг Зянона Пазняка.

Пасля двух зваротаў непасрэдна на пункт пропуску «Брузгі» і ў Гродзенскую рэгіянальную мытню Павел Севярынец 6 лютага атрымаў адказ, падпісаны намеснікам начальніка мытні. У адказе паведамляецца, што спецыяльная камісія правяла экспертызу кніг Пазняка на «прадмет наяўнасці прыкмет экстрэмізму» (экспертнае заключэнне ад 28.01.2015) і вызначыла, што ў гэтай літаратуры прыкмет экстрэмізму няма.

Праўда, Гродзенская мытня ўдакладняе: з 26 кніг уладальніку вернуць толькі 25. Кніга «Тэра Дэй» знаходзіцца на экспертызе.

«Дзякуй Богу, нарэшце прыйшоў адказ, прычым па-беларуску, на мове звароту. Добра, што ў органаў хапіла розуму не прыдумваць «прыкмет экстрэмізму» ў кнігах Зянона Пазняка.

Пройдзе час, і кнігі Зянона будуць вывучаць беларускія школьнікі, а не эксперты камісіі па экстрэмізме. Ну, а наконт кнігі «Тэра Дэй», напэўна, яна асабліва спадабалася чытачам з камісіі. Буду пісаць асобную заяву, каб яе вярнулі», — пракаментаваў сустаршыня БХД.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць26

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі55

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць26

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць