Стваральнікі раскрылі сюжэт пятай часткі «Піратаў Карыбскага мора», здымкі якога стартавалі ў аўстралійскім штаце Квінсленд, паведамляецца ў блогу кампаніі Disney, якая курыруе праект. Стужка з падзагалоўкам «Мярцвякі не расказваюць казкі» выйдзе ў пракат у чэрвені 2017 года.

Па сюжэце капітан Джэк Верабей, якога зноў сыграе Джоні Дэп, будзе змагацца з капітанам Салазарам і яго камандай піратаў-зданяў, якія сабраліся знішчыць усіх маракоў на свеце. Герою Дэпа трэба будзе знайсці трызубец Пасейдона, які дапаможа яму супрацьстаяць злачынцам.
Ролю капітана Салазара выканае Хаўер Бардэм. Акрамя таго, да акцёрскага складу далучыліся Кая Скаделарыя, Крыстаф Вальц, Брэнтан Туэйтс і, верагодна, Арланда Блум.
Першы фільм серыі «Піраты Карыбскага мора: Праклён «Чорнай жамчужыны» выйшаў на экраны ў 2003 годзе, сабраўшы ў пракаце 654 млн даляраў. Сіквел, які з'явіўся праз тры гады, зарабіў ужо больш за мільярд даляраў. Трэцяя карціна выйшла ў 2007-м і таксама стала самай касавай стужкай года. Нягледзячы на тое, што першапачаткова планавалася абмежавацца трылогіяй, кампанія Disney ў 2011-м выпусціла чацвёрты фільм.
-
Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ
-
У Беларусь завезлі «Чабурашку 2». Паглядзелі гэты расійскі хіт, каб вам не прыйшлося
-
Netflix расказаў пра неверагодны поспех серыяла «Вельмі дзіўныя справы». Серыял уплывае на ўсе сферы жыцця
Каментары