Грамадства

Мінгарсуд не задаволіў скаргу праваабаронцы Танкачовай на высылку з Беларусі

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда 19 лютага адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі праваабаронцы Алены Танкачовай на рашэнне аб яе высылцы з Беларусі. 

Гэта быў апошні этап абскарджання, які дазваляў Танкачовай заставацца ў краіне. Да 21 лютага яна павінна пакінуць Беларусь. 

Нагадаем, 5 лістапада мінулага года УУС Першамайскага раёна Мінска прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну найбліжэйшыя тры гады. Падставай для такога рашэння сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай. 

Праваабаронца гэтае рашэнне абскардзіла. Працэс абскарджання прадугледжвае прыпыненне прадпісання аб высылцы на тры месяцы — па месяцы на абскарджанне ў кожнай з прадугледжаных інстанцый. 

12 снежня праваабаронцы адмовілі ў задавальненні скаргі ў першай інстанцыі — ГУУС Мінгарвыканкама. 13 студзеня аналагічнае рашэнне вынес суд Першамайскага раёна Мінска. 

Грамадзянка Расіі Алена Танкачова жыве ў Беларусі прыкладна 30 гадоў. На працягу 20 гадоў Танкачова і Цэнтр прававой трансфармацыі, які яна ўзначальвае, аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека. 

Грамадскія актывісты сабралі сем тысяч подпісаў пад просьбай не высылаць Танкачову з краіны. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці лічаць дзеянні ўлад непрапарцыянальнай і палітычна матываванай санкцыяй, звязанай з прафесійнай дзейнасцю праваабаронцы. А некаторыя мяркуюць, што рашэнне аб высылцы Алены Танкачовай па значнасці параўнальнае з арыштам аднаго з лідараў праваабарончага руху Беларусі Алеся Бяляцкага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць