Грамадства77

Пляц мучаніцтва. Зімовая пілігрымка ў Росіцу

Зімовая пілігрымка каталіцкіх вернікаў у памежную зону на Дзень памяці росіцкіх пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча адбылася ў мястэчку Росіца Верхнядзвінскага раёна 21 лютага.

У касцёл Святой Троіцы з’ехалася трыста вернікаў. Касцёл ў вёсцы Росіца пабудаваны ў 1914 годзе ў неараманскім стылі панамі Лапацінскімі. Сама вёска налічвае менш за 200 жыхароў, парафія — адна з самых малалікіх у Беларусі. 

Пробашч парафіі Чэслаў Курачка.

Хор.

Зімой тэмпература ў касцёле не падымаецца вышэй за нуль.

Момант падчас споведзі каталіцкіх вернікаў.

Штогод у лютым невялікая вёска Росіца ў Верхнядзвінскім раёне на адзін дзень робіцца месцам паломніцтва каталіцкіх вернікаў. Тут яны ўшаноўваюць памяць ксяндзоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Яны загінулі разам з жыхарамі ад рук нацыстаў у часе Другой сусветнай.

Найбольшая колькасць пілігрымаў прыехала з Мінска, Барысава, Глыбокага, Жодзіна, Полацка, Віцебска і Верхнядзвінска — усіх разам было каля трохсот чалавек. Вёска знаходзіцца ў памежнай зоне — праз 12 кіламетраў ужо тэрыторыя Латвіі.

Па традыцыі памінальная імша скончылася жалобным крыжовым шляхам да месца, дзе ў 1943 годзе разам з жыхарамі Росіцы загінулі святары.

Усяго падчас росіцкай трагедыі 16—18 лютага 1943 года ў агні загінула 1528 чалавек. У гэты час у вёсцы прайшла антыпартызанская карная аперацыя «Зімовы цуд», у якой удзельнічалі паліцэйскія батальёны (7 латышскіх, 1 украінскі, 1 літоўскі) і рота СС. Пасля сарціроўкі людзей звозілі ў калгасную стайню, якую і падпалілі. Ксяндзы Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч адмовіліся пакінуць сваіх парафіянаў.

У 1999 годзе папа Ян Павел II абвясціў кс. Юры Кашыру і Антонія Ляшчэвіча блаславёнымі.

Цяпер на месцы дзе былі спалены айцы Юры і Антоній — «Пляцу мучаніцтва» стаіць памятны крыж.

Пачатак жалобнай працэсіі.

Касцёл у Росіцы з'яўляецца самым паўночным з дзеючых на Беларусі.

Крыж на «Пляцы мучаніцтва». У якасці пілігрыма росіцкія ўрачыстасці наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай1

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»10

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць