Улада

«Работнік міліцыі сарваў зь мяне майку, запіхваў яе ў рот, загадваючы яе зьесьці…»

22 сакавіка 2006 г., а 18-й гадзіне, ля ўваходу ў мэтро «Кастрычніцкая» я, Усянок Канстанцін Андрэевіч, быў затрыманы работнікамі міліцыі. Пры затрыманьні міліцыянты не назваліся і прычынаў затрыманьня не патлумачылі.

Амонаўцы прычапіліся да прычоскі цырульніка Ўсянка.

Фота Андрэя Лянкевіча

          У пракуратуру Цэнтральнага р-ну Менску

          Усянка Канстанціна Андрэевіча

Заява

22 сакавіка 2006 г., а 18-й гадзіне, ля ўваходу ў мэтро «Кастрычніцкая» я, Усянок Канстанцін Андрэевіч, быў затрыманы работнікамі міліцыі. Пры затрыманьні міліцыянты не назваліся і прычынаў затрыманьня не патлумачылі. Мяне завялі ў фургон спэцаўтамабіля МАЗ, што знаходзіўся за будынкам Палацу Рэспублікі на плошчы «Кастрычніцкая». У фургоне знаходзіліся тры работнікі міліцыі ў форме палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСН) ГУУС Менгарвыканкаму. Адзін з прысутных работнікаў міліцыі пачаў зьбіваць мяне, наносячы ўдары ў грудзі. На мае просьбы спыніць проціпраўныя ўчынкі ён не рэагаваў, працягваючы зьбіваць. Затым ён сарваў зь мяне майку, запіхваў яе ў рот, загадваючы яе зьесьці. У выніку ў мяне была парвана аброцька языка. Усе гэтыя зьдзекі суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі. Пасьля гэты работнік міліцыі зрабіў дагляд маіх асабістых рэчаў, што ляжалі ў сумцы. Знайшоў там інструмэнты цырульніка і спытаў мяне, нашто яны мне. Я адказаў, што раблю цырульнікам у адным з салёнаў Менску. У адказ работнік міліцыі заявіў, што зараз зробіць стрыжку. Ён ўзяў нажніцы і састрыг мне пасму валасоў на галаве. Гэтыя зьдзекі таго работніка міліцыі чыніліся ў прысутнасьці іншых міліцыянтаў, каторыя ніякім чынам не рэагавалі на падзеі. У машыне ў той момант таксама знаходзіліся іншыя затрыманыя. Пазьней мяне даставілі ў памяшканьне аб’яднанага спэцыяльнага прымальніка-разьмеркавальніка ГУУС Менгарвыканкаму. Пры паступленьні ў спэцпрымальнік я зьвярнуў увагу работнікаў міліцыі на факт майго зьбіцьця прадстаўнікамі ПМСН, аднак яны адмовіліся зафіксаваць той факт.

Пазьней пастановаю суду я быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці паводле ч.1 арт.167 КоАП і асуджаны на 10 сутак.

У адпаведнасьці з вынесенай судом пастановай, рапарты пра маё затрыманьне былі ўкладзеныя работнікамі міліцыі А.Воранам і С.Хатамавым. На судовае паседжаньне іх не выклікалі і ў якасьці сьведкаў не апытвалі. Я ня пэўны, ці гэта менавіта тыя работнікі міліцыі, што мяне затрымлівалі і зьбівалі і зьдзекваліся зь мяне. Тым часам у мяне ёсьць фатаграфія работніка ПМСП, які зьбіваў мяне.

У зьвязку з гэтым, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры», я прашу:

1. Ініцыяваць пракурорскую праверку прыведзеных мною фактаў;

2. Распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да работніка міліцыі, які дапусьціў перавышэньне службовых паўнамоцтваў, і прыцягнуць яго да прадугледжанай законам адказнасьці;

3. Выдаць мне накіраваньне на судова-мэдычную экспэртызу.

К.А.Усянок

(17K)

Сябры Канстанціна Ўсянка пасьпелі сфатаграфаваць міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць