Анатоль Лябедзька, лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якая супрацоўнічала з Барысом Нямцовым, пракаментаваў яго смерць у сваім фэйсбуку так:

Фота з фэйсбука Анатоля Лябедзькі.
«Першая рэакцыя — шок! Але калі ўдумацца, прыгледзецца ў тое, што адбываецца ў сённяшняй Расіі, то разумееш нейкую зададзенасць і асуджанасць. Па колькасці нянавісці, злосці, хлусні на душу Расія адзін з сусветных лідараў. Гэтыя вар'яцкія, палітычныя оргіі на тэлебачанні. Гэта бразганне чаравікаў па трыбуне. Гэта зухаватае цкаванне іншадумства. Усё гэта абясцэньвае і так недарагое чалавечае жыццё, у такой атмасферы, такія як Барыс альбо згараюць, альбо іх нішчаць…
P.S. На наступным тыдні мы павінны былі сустрэнецца ў Вільні».
Каментары