Свет11

Літва праводзіць на мяжы з Беларуссю вучэнні «Адважны грыфон»

З 25 па 29 жніўня 2025 года на паўднёва-ўсходняй тэрыторыі Літвы будуць праходзіць палявыя тактычныя вучэнні сухапутных войскаў — пяхотнай брыгады «Жамойць» імя вялікага гетмана Яна Караля Хадкевіча. У іх возьмуць удзел каля 500 вайскоўцаў брыгады і яе падраздзяленняў, паведамляе прэс-служба літоўскай арміі.

Сцяг пяхотнай брыгады «Жамойць». Фота: kariuomene.lt

Мэта вучэнняў — праверыць здольнасць брыгады перамяшчаць штаб і падраздзяленні ў вызначаныя раёны, ацаніць іх рэакцыю на розныя ўзроўні гатоўнасці і пільнасці, адпрацаваць працэдуры разгортвання камандных пунктаў і забеспячэння сувязі. Таксама будзе праведзены тактычны марш, які прадэманструе мабільнасць падраздзяленняў.

Падчас вучэнняў на прызначаных для іх тэрыторыях будзе рухацца вайсковая тэхніка і вайскоўцы са зброяй. Яе можна будзе заўважыць у памежных з Беларуссю Свянцянскім, Віленскім і Салечніцкім раёнах, а таксама ў Электрэнайскі раёне і самім горадзе ВільнЯ.

Каментары1

  • Жалігоўскі
    25.08.2025
    А калі дойдзе да справы, то усё будзе так, як тое было 9 кастрычніка 1920. Беглі так, што толькі пер'е ляцела з гэтых "грыфонаў".

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць