Эканоміка

У Беларусі пачалася нарыхтоўка бярозавіку

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. 

Першымі нарыхтоўку соку традыцыйна пачалі лясгасы Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Пры спрыяльным надвор'і хутка да іх далучацца і астатнія рэгіёны рэспублікі. 

Аб'ёмы нарыхтовак бярозавіку для прамысловай перапрацоўкі ўзгодненыя з патрэбнасцямі кансервавых заводаў і перапрацоўчых прадпрыемстваў. Штогод колькасць загатоўкі соку расце. Так, у 2013 годзе было нарыхтавана 14,9 тыс. тон, у 2014-м — 19,8 тыс. План на 2015 год — 24 тыс. тон напою. 

Як адзначылі ў ведамстве, з пачаткам сезона нарыхтоўкі бярозавіку дзяржаўная лясная ахова асаблівую ўвагу надае ахове бярозавых гаёў і змешаных лясоў, дзе растуць спелыя бярозы, бо самавольная нарыхтоўка соку без дазвольных дакументаў у рэспубліцы забаронена. 

Паводле правіл нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага карыстання, нарыхтоўваць бярозавік можна толькі ў перастойных і спелых лясах, прызначаных для высечак галоўнага карыстання. Але не больш чым за пяць гадоў да іх высечкі і спосабамі, якія не могуць нанесці шкоду дрэвам. Для прамысловай нарыхтоўкі бярозавіку неабходна набыць лясны білет і атрымаць дазвол ад лясгаса. Лясніцтва вызначыць пэўныя ўчасткі нарыхтоўкі. 

У лясніцтвах вызначаныя ўчасткі лесу, прызначаныя для нарыхтоўкі бярозавіку грамадзянамі для ўласных патрэб. Усе ахвотныя нарыхтаваць сок павінны звярнуцца ў лясніцтва. Спецыялісты пакажуць спецыяльна адведзеныя для збору соку ўчасткі, правядуць інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі. У лясніцтвах можна будзе набыць і нарыхтаваны сок. «Цэны застануцца прымальнымі», — адзначылі ў прэс-службе. 

За парушэнне правіл нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. 

Заканадаўствам вызначаны тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка сокаў забараняецца. Да іх адносяцца: гарадскія, курортныя лясы і лесапаркавыя часткі зялёных зон; прыбярэжныя палосы рэк, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб'ектаў; палосы адводу жалезных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній; населеныя пункты; дэндралагічныя паркі, батанічныя сады; гісторыка-культурныя запаведнікі, мемарыяльныя паркі, археалагічныя помнікі; месцы рассялення дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя, а таксама акругі і зоны санітарнай аховы курортаў; месцы масавага адпачынку насельніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць