Мова3232

Мова наша. Дзяржаць, дзяржава

Мне часта здаралася сустракацца з тым, што людзі не ўспрымаюць мовы старых людзей сур'ёзна. Усякія непатлумачаныя з'явы запісваюць або ў трасянку, або ў паланізмы.

Вядома ж, могуць быць і такія з'явы, але я б раіў асцярожна ўжываць гэтыя акрэсленні. Бо калі падумаць, то паланізмы і русізмы пачалі шырока распаўсюджвацца толькі з масавай асветай і даступнасцю СМІ. А гэтыя з'явы на сяле даволі маладыя, і падчас не ўсе нашы дзяды паспелі з гэтых выгодаў цывілізацыі скарыстаць.

У мове прыроджаных носьбітаў мы часта сустракаем дзеяслоў дзяржаць, які вельмі часта становіцца ахвяраю не вельмі ўніклівага суду. Мы часта лічым яго русізмам, але гэта не праўда.

Перш-наперш трэба зірнуць на яго спражэнне: дзяржаць, я дзяржу, ты дзяржыш і г. д. Спрагаецца як дрыжаць. Акурат так падае гэтае слова тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У рускай жа мове пры спражэнні мы назіраем зусім іншы націск.

Як сведчыць лексічны атлас беларускае мовы, дзеяслоў дзяржаць сустракаецца побач з трымаць амаль на ўсёй Беларусі. У паўночна-заходнім дыялекце ён нават пераважае. Відаць, якраз таму акурат дзяржаць першым зафіксавалі нашыя помнікі даўнейшага пісьменства, з Полаччыны ды Смаленшчыны, якія фіксуюць беларускую мову ад ХІІІ ст., а мо і раней.

Гэты старадаўні дзеяслоў мы сустракаем і ў мове літоўскіх статутаў, якая ў вялікай ступені захавала юрыдычную лексіку даўнейшых тэкстаў з паўночных земляў Беларусі.

А ваяводаве і стараставе маюць у такіх рэчах безадвалочную справядлівасць чыніці так, іжбы (…) за паўгода старана жалобная канечную справядлівасць і з адправаю рэчы прысуджанае адзяржаці магла. (Раздзел IV, «А суддзях і судзех»)

Можа нездарма Янка Купала выкарыстоўвае гэты дзеяслоў у кантэксце даўніны.

Зброя золатам гарыць,
Толькі ў сонцы зях, зях!
У руцэ меч князь дзяржыць,
Так і гэтак мах, мах! («Князь»)

Купала выкарыстоўвае гэты дзеяслоў таксама ў пераносным значэнні:

Дзяржыць бяда старога,
Хаваюць маладога;
Забрала дамавіна.
Не бацьку, але сына. («Адвечная песня»)

Мовазнаўца Юры Пацюпа, пішучы пра гэта слова, адзначае:

У нас на Лідчыне ёсць і атрымваць і дзяржаць. Відаць, абодва маюць права на існаванне — ведама, калі іх размежаваць стылёва.Tahafut al-Tahafut», Arche 4-2006)

Такую стылістычную размежаванасць падобныя дзеясловы маюць, напрыклад, у польскай мове. Там таксама ёсць два дзеясловы такога самага значэння trzymać i dzierżyć, толькі што апошні радзейшы і стылістычна афарбаваны.

Можа і нам, за Статутам ды за Янкам Купалам, варта было б выкарыстоўваць дзеяслоў дзяржаць у юрыдычным значэнні («адзяржаць справядлівасць у судзе»), у кантэксце даўніны («дзяржаць меч»), у пераносным значэнні («бяда дзяржыць»). А адкуль паходзіць слова дзяржава? Ці не ад «дзяржаць уладу»?

Як бачым, нашы класікі і нашы даўнейшыя юрысты карысталіся напоўніцу лексічным багаццем нашае мовы. Можа і нам паспрабаваць? Давайце пашукаем месца і для гэтага старадаўняга слова. Калі зручна.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі12

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць