Афіша22

Кінавідэапракат адмовіўся ад «Мардэкая» з Джоні Дэпам

Стужку ў Мінску можна будзе пабачыць толькі ў Silver Screen.

Джоні Дэп у фільме «Мардэкай»

«Кінавідэапракат» распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што са спісу сакавіцкіх прэм'ер выбыў фільм «Мардэкай».

Стужка, галоўную ролю ў якой выканаў славуты актор Джоні Дэп, мусіла выйсці на экраны сталічных кінатэатраў 12 сакавіка.

Прычынай адмены прэм'еры стала затрымка камедыі ў расійскім пракаце.

«Кінавідэапракату» было прапанавана змяніць дату выхаду карціны ў Мінску, бо старт «Мордекая» у кінатэатрах Расіі запланаваны на 26 сакавіка. Але праз шчыльны графік ў Беларусі зрабіць гэта не атрымалася. Праз перанос фільма ў сетцы УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама няма месца для паказу камедыі.

У прапанаваныя расійскім бокам даты на экраны кінатэатраў выйдуць мультыплікацыйны фільм «Баранчык Шон», добра вядомы гледачам па аднайменным англійскім серыяле, драма «Кошт чалавека», амерыканская камедыя «Машына часу ў джакузі-2», фільм з Джэніфер Лопес «Прыхільнік», а таксама расійская фэнтэзі-анімацыя «Чарадзей раўнавагі», трылер «Няўлоўныя», сямейнае кіно «Прывід» з Фёдарам Бандарчуком у галоўнай ролі.

Аднак камедыю «Мардэкай» ўсё ж можна будзе ўбачыць у беларускай сталіцы. Прадстаўнікі кінатэатра Silver Screen кажуць, што пасля таго, як фільм выйдзе ў расійскі пракат, яго пачнуць паказваць і ў Мінску.

***

Фільм «Мардэкай» з Джоні Дэпам у галоўнай ролі распавядае пра арт-дырэктара Чарлза Мардэкая, які завінаваціўся Брытаніі 8 мільёнаў долараў, а гэта значыць, што ён можа пазбавіцца сваёй маёмасці. Каб гэтага не адбылося, паліцыя прапануе Мордекаю ўгоду: той павінен знайсці карціну «Герцагіня Велінгтон».

Персанажа Джоні Дэпа, пацешнага аферыста з вясёлымі вусікамі, у стужцы чакае нямала прыгод. Яму давядзецца сутыкнуцца з рускай мафіяй, брытанскай выведкай МІ-5, міжнародным тэрарыстам і са сваёй чароўнай жонкай, якую выканае бялявая Гвінет Пэлтроў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

Беларус у ЗША стаў рабом без дакументаў і шукае спосаб вярнуцца дадому20

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans9

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

«Самая няўдалая віза для іміграцыі». Ці хвалююцца айцішнікі з-за новага ўказа Трампа?5

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць