Меркаванні

Стасік, які бачыў Шушкевіча

Наведнікаў Малога Сітна на аўтобусным прыпынку сустракае маляваны вырай. Аазіс у пустэльні, лебядзіная пара ў возеры, адзіная на ўсё навакольле царква пад блакітным небам упрыгожвае белыя цагляныя сьценкі з надпісам «М. Сітна». Ёсьць тут нават самотны воўк – герб партызанскай Ічкерыі, якая, дарэчы, складае менш як палову тэрыторыі Віцебшчыны. Глядзіш на просьценькія, але мілыя карцінкі – і згаджаесься: магло Сітна заняць 2-е месца на конкурсе вясковых аўтобусных прыпынкаў.

Наведнікаў Малога Сітна на аўтобусным прыпынку сустракае маляваны вырай. Аазіс у пустэльні, лебядзіная пара ў возеры, адзіная на ўсё навакольле царква пад блакітным небам упрыгожвае белыя цагляныя сьценкі з надпісам «М. Сітна». Ёсьць тут нават самотны воўк – герб партызанскай Ічкерыі, якая, дарэчы, складае менш як палову тэрыторыі Віцебшчыны. Глядзіш на просьценькія, але мілыя карцінкі – і згаджаесься: магло Сітна заняць 2-е месца на конкурсе вясковых аўтобусных прыпынкаў.

Мастака-самавучку вёска кліча Стасікам. А так ён Станіслаў Генадзевіч Круглоў. Яму даўно за 30. Але невялічкаму ўсьмешліваму мастаку зь дзіцячым тварам і голасам школьніка імя «Стасік» пасуе надзвычай. Мне, выпускніку віцебскай мастацкай школы, з самага пачатку карцела пазнаёміцца з калегам. І аказалася, што Стасік працуе ў суседняй брыгадзе сукарубам.

Стасікава брыгада – перадавая. Ці, як напісалі б у «Полацкім весьніку», правафлянговая. Выконвае норму штомесяц. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы Стасіку: і сячэ, бы завадны, і кожны сук у волак укладзе, і дроваў для буржуйкі ў вахтоўцы заўжды наколе. Ціхі. Сьціплы... Вядома, калі цьвярозы.

Да мяне ў госьці Стасік завітаў няціхі й нясьціплы, але шчыры.

– Цёмны народ у нас, Паша! – прысеўшы на зэдлік і роспачна зьвесіўшы голаў, біў сябе па калене. – Нічога ў жыцьці яны ня бачылі і нічога ня хочуць. А мне гэта баліць! Маю карціну зь лесавозам на прахадной бачыў?.. Па памяці маляваў. Я ж нідзе не вучыўся. Паша, яны мяне не разумеюць, ня вераць мне, ня вераць. А я... я Шушкевіча бачыў!

У пачатку 1990-х Стасік служыў у Менску, ва Ўруччы. Аднойчы да іх прыехаў старшыня Вярхоўнага Савету. Аўрал быў такі, што для салдатаў гэты прыезд застаўся галоўнай падзеяй на ўсе два гады. Ноч гатавалі дранікі на тысячу асобаў. Парцалянавы посуд. Урачыстае шыхтаваньне...

Для цёзкі Станіслава Станіслававіча тая сустрэча дагэтуль застаецца галоўным прадметам гонару перад вяскоўцамі. Што там вяскоўцы! Першы кіраўнік незалежнае Беларусі й разбуральнік сусьветнай імпэрыі зла – асоба, пра якую і ў Токіё, і ў Кембрыджы, і ў Антананарыву можаш сказаць з пачуцьцём уласнае годнасьці: «Я Шушкевіча бачыў!»

Шушкевічаў зорны час, пачатак 1990-х... Старэйшыя ўздыхнуць: якая была адліга! Якія далягляды перад Беларусьсю! Які вольны дух! Стасіку пашчасьціла, хай сабе з-за вайсковага плоту, дыхаць тым духам у самым эпіцэнтры. Згадваю сябе ў 1992-м. Не, убачыць Шушкевіча я ня марыў, хоць і лічыў яго найлепшым беларускім палітыкам. Тады мяне, звычайнага правінцыйнага школьніка, займала галоўная мара любога савецкага выдатніка – залаты мэдаль, каменьчыкі ў віцебскіх кар’ерах, калекцыянаваньне якіх завяршылася паступленьнем на геалёгію БДУ, і пытаньне: што за дзівакі напісалі крэйдай на іржавым гаражы ў нашым двары «Не Саюз, а вольная Беларусь!»?

Поўную залю такіх дзівакоў я ўбачыў у пачатку 1994 г. у Віцебскім тэатры імя Я.Коласа – бацька, рэпарцёр, узяў мяне з сабою на сустрэчу з кандыдатам у прэзыдэнты Зянонам Пазьняком. Пагадзіўшыся тры гадзіны запар слухаць радикального националиста, я й не падазраваў, што напрыканцы выступу буду стоячы пляскаць у ладкі, а выйду з залі зь цьвёрдым перакананьнем, што мой прэзыдэнт – Зянон Пазьняк.

Бацька і зараз, перасылаючы мне газэты або размаўляючы па тэлефоне, асобна згадвае, як лічыць Пазьняк. А вось Стасікаў бацька не дажыў. Павесіўся. Сын сьвятара зь Дзісны захлынуўся ад безнадзёгі.

– О, вы б з бацькам паразумеліся! – кажа Стасік. – Бацька быў шчыры беларус, паўсюль толькі па-беларуску... І нас вучыў, а мы гэтага не разумелі. Камуністаў ненавідзеў. І заўжды паўтараў: «Вось паглядзіце – хутка калыхнецца!..»

Цяпер сяджу пад міліцэйскай вартай, гляджу, як калыхаецца ў цэнтры Менску людзкое мора пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, і шкадую: як жа так, дзядзька... Не дачакаўся, каб пабачыць поўную народу Плошчу Каліноўскага, намётавы гарадок і Дзень Волі – 2006...

Такія, як калісьці Стасік, салдаты тэрміновай службы распавядуць потым у сваіх вёсках, як сядзелі ў вайсковых машынах, трымцелі, чакаючы загаду, і чулі грымоты «Жыве Беларусь!» на паўгораду.

А калі Малое Сітна ператворыцца ў цудоўны беларускі вырай, яшчэ лепшы, чым намаляваў на прыпынку Стас Круглоў, тыя, хто хоць раз пабываў на мітынгу Мілінкевіча, у сквэры Янкі Купалы ці ў акрэсьцінскай камэры, будуць расказваць і знаёмым, і дзецям, і ўнукам: «Я бачыў!..»

Гэта бачыў увесь сьвет: пасьля доўгіх гадоў цемры, страху й цяжкага сну ў самым сэрцы Эўропы, Беларусі, ускалыхнулася нацыянальнае абуджэньне.

в.Малое Сітна

Павал Севярынец – у 1998–2004 лідэр незарэгістра-ванага «Маладога фронту». Асуджаны за арганізацыю акцыяў пратэсту пасьля рэфэрэндуму 2004 году. Цяпер у высылцы ў Малым Сітне, на поўначы Полаччыны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць