Улада99

Стары млын разьбіраюць на цэглу

Рабочыя, якія працавалі на гэтым месцы, паведамілі, што выконваюць распараджэньне кіраўніцтва Глыбоцкай птушкафабрыкі, якой перададзеныя будынкі сядзібна‑паркавага комплексу ў Кашталянаўшчыне .

Трывожная навіна прыйшла з вёскі Кашталянаўшчына

, што у васьмі кіламетрах ад Глыбокага. Стары млын, які размешчаны ў былым маёнтку Чарняўскіх, разбіраюць на цэглу. Вядома, што пачалі разбіраць вугал апорнай сцяны. Якасную цэглу, якой больш за 70 год, збіраюцца выкарыстаць у будаўніцтве. Рабочыя, якія працавалі на гэтым месцы, паведамілі, што выконваюць распараджэнне кіраўніцтва Глыбоцкай птушкафабрыкі, якой перададзеныя будынкі сядзібна‑паркавага комплексу. Гэтая навіна трывожная тым, што гэта не першы выпадак на Глыбоччыне, калі архітэктурная спадчына, якую пакінулі нашыя продкі, становіцца непатрэбнай адказным асобам. Юрыдычна прыцягнуць да адказнасці за разбурэнне старога млына ў Кашталянаўшчыне нельга. Комплекс не ўзяты пад ахову як помнік гісторыі і культуры.

Даведка

Сядзібна‑паркавы комплекс у в. Кашталянаўшчына, Узрэцкі с/с — былы маёнтак Чарняўскіх; у 1920‑30‑х гадах належаў С. Буховічу. Сфармаваўся ў ХІХ — пачатку ХХст. Уключаў жылы будынак (не захаваўся), амбар, дом для прыслугі, дзве стайні, паравы млын і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Сядзібу абкружаў пейзажны парк з галоўнай алеяй, абсаджанай клёнамі (часткова захаваўся).

Захаваліся: амбар — аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы ў стылі эклектыкі, з цаглянымі калонамі; 2 мураваныя стайні з чырвонай цэглы; двухпавярховы будынак млына ў стылі эклектыкі, упрыгожаны круглымі разеткамі.Належаць ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка».

westki.info

На здымку: млын у Кашталянаўшчыне, фота — Уладзімер Скрабатун, Radzima.org

Каментары9

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю24

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах30

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прыбралі знакамітую тратуарную плітку з васількамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць