Грамадства1919

Любімая газета Пуціна апублікавала артыкул пра план нападу ЕС на Расію ў 2027 годзе. Экспертам выступіў былы кіраўнік БТ

Газета «Камсамольская праўда» апублікавала артыкул, у якім са спасылкай на пракрамлёўскіх экспертаў распавяла пра планы Еўрасаюза на Расію ў 2027 годзе. Для прадухілення канфлікту яны прапанавалі правесці выпрабаванні ядзернай зброі на поўначы Расіі, заўважыла «Агенцтва».

Вайсковым экспертам выступіў экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, якога газета прадставіла як вайсковага эксперта і медыякансультанта.

Ён сказаў, што «Брусэль сур’ёзна разглядае 2027 год як дату пачатку баявых дзеянняў». На гэта паказвае нібыта мабілізацыя рэсурсаў ЕС і характар вучэнняў у Балтыйскім рэгіёне, лічыць Зімоўскі.

Па меркаванні Зімоўскага, «натаўскія стратэгі» прыйшлі да высновы, што ў Расіі можна выйграць вайну на абмежаванай тэрыторыі і гэта не прывядзе да ядзернага ўдару з боку Масквы.

«Гэта адбылося пасля таго, як яны спланавалі аперацыю пад Харкавам у 2022-м і напад на Курскую вобласць у жніўні мінулага года», — паведаміў ён.

Кіраўнік пракрамлёўскага Цэнтра вывучэння вайсковых і палітычных канфліктаў і экс-супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Клінцэвіч сказаў выданню, што ЕС спрабуе справакаваць Маскву на прамое супрацьстаянне. Гэта можа адбыцца ў 2028—2030 гадах, дадаў ён.

Далей у артыкуле апісваюцца тры сцэнары «правакацый» з боку ЕС.

Сцэнар 1: «Калінінград». «КП» назвала яго «самым відавочным». Клінцэвіч сказаў, што ЕС пачне аперацыю з блакавання спачатку неба і мора над Калінінградам, а затым праігнаруе пратэст і ультыматум Расіі. «Нашым войскам давядзецца прабівацца да сваіх праз Сувалкаўскі калідор», — сказаў ён.

Сцэнар 2: «Малдова». Газета нагадала паведамленне Службы знешняй разведкі Расіі пра тое, што «НАТА паскарае пераўтварэнне Малдовы ў вайсковы плацдарм». Канфлікт у рэгіёне пачнецца ў бліжэйшы час з удараў па Прыднястроўі і Гагаузіі, лічыць член-карэспандэнт Акадэміі вайсковых навук Сяргей Судакоў. «Расіі давядзецца адказаць — і не толькі дыпламатычна. Ракетныя ўдары будуць непазбежныя, бо для таго, каб прабіць сухапутны калідор праз Адэсу і Мікалаеў, спатрэбіцца шмат сіл і часу».

Сцэнар 3: «Небяспека з поўначы». «КП» назвала малаверагоднай «бітву ў Арктыцы» з-за інтарэсаў Кітая, «а вось Фінляндыя — кірунак, адкуль могуць пагражаць непрыемнасці».

Зімоўскі дадаў, што ў фінаў «захавалася добрая вайсковая інфраструктура, якую ў альянсе могуць выкарыстоўваць для атакі на Пецярбург, Карэлію і Мурманскую вобласць». Газета лічыць, што ў выпадку такога сцэнару Трэцяй сусветнай не ўнікнуць.

Як эксперты «КП» прапануюць пазбегнуць вайны? ЕС зможа спыніць «перамогу Расіі ва ўкраінскім канфлікце», лічыць Судакоў. Клінцэвіч перакананы, што для гэтага трэба вярнуць еўрапейцам страх перад ядзернай зброяй, правёўшы яе выпрабаванні на палігоне на поўначы Расіі.

«Яны павінны зразумець, што на тэрыторыі Еўропы няма кропкі, куды мы не змаглі б гарантавана нанесці ўдар у ядзерным выкананні», — адзначыў ён.

Паводле ацэнак еўрапейскай разведкі, Расія можа аднавіць сваю армію праз некалькі гадоў пасля спынення актыўнага канфлікту ва Украіне, пасля чаго Масква можа ўвязвацца ў вайсковы канфлікт з НАТА.

У сакавіку лідары ЕС дамовіліся, што ЕС павінен быць цалкам гатовы абараняць сябе ад нападу Расіі ўжо да 2030 года. На саміце НАТА ў чэрвені краіны Еўропы пагадзіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% да 2035 года.

Агенцтва Bloomberg у чэрвені змадэлявала магчымы ход вайны паміж Расіяй і НАТА на падставе інтэрв'ю з высокапастаўленымі ўрадавымі чыноўнікамі. У публікацыі выдання гаварылася, што ўварванне Расіі ў НАТА можа пачацца з краінаў Балтыі, але расійскія ўдары могуць быць нанесены і па цэлях за межамі былога СССР.

Публікацыі, падобныя да сённяшняй артыкула «Камсамольскай праўды», могуць рыхтаваць грамадскую думку ў Расіі да магчымай вайны з НАТА, заключае «Агенцтва».

Аляксандр Зімоўскі вёў на БТ з 1995 па 2001 год у прайм-тайм прапагандысцкую праграму «Рэзананс», у 2000-2002 гадах быў намеснікам кіраўніка БТ, потым нейкі час узначальваў СТБ, а з 2005 па 2010 года кіраваў БТ. Быў дэпутатам Савета Рэспублікі. Лічыўся галоўным прапагандыстам. Пасля звальнення з'ехаў у Расію, дзе працаваў медыякансультантам.

Каментары19

  • Імя
    23.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • кралала
    23.07.2025
    Пуцін не будзе нападаць на Еўропу - ён нападзе на Азію. Роўным *Станам і *джанам трэба быць гатовым не менш чым еўрапейцам.
  • Янка
    23.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма4

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву9

Ціханоўскі расказаў, што плануе рабіць падчас візіту ў ЗША і чым яму дапамог Пракоп'еў4

Ціханоўская: Нельга дапусціць, каб з Беларусі знялі санкцыі без вызвалення палітвязняў28

Зяленскі: Пазіцыя Расіі ніяк не змянілася4

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць