Грамадства55

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі

Чарговы ўкраінскі ўхіліст ад войска, які ўцёк у Еўрасаюз праз Беларусь, расказаў пра свой досвед. Відэа ён размясціў 21 ліпеня на сваім канале, а апісаныя падзеі, верагодна, адбыліся на мінулым тыдні, у сярэдзіне ліпеня, заўважыў «Флагшток».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Гомельская пагрангрупа

Як вядома, адзін з маршрутаў ухілістаў пралягае праз Гомельскую вобласць. Са слоў мужчыны, ён заплаціў украінскім праваднікам, «таму што трэба было тэрмінова».

Адносна таго, ці замініраваная тэрыторыя, ухіліст сказаў, што «ў самым канцы дарогі быў невялікі ўчастак, і ён агароджаны»:

«Там былі супрацьтанкавыя міны. Дастаткова было абысці 200 метраў. Супрацьпяхотных мін не было».

Сустрэчу з вайскоўцамі Гомельскай пагрангрупы ўкраінец апісаў так:

«Няма такога, што перайшлі мяжу, і адразу памежнікі. Мы чакалі дзесьці тры гадзіны. Некалькі разоў набіралі, яны не ехалі. Але потым сустрэлі, усё нармальна. Стаўленне было максімальна нейтральнае. Накармілі, напаілі, не больш за тое. Ніхто рукі не ціснуў, але ніхто і не здзекаваўся».

Паводле наяўнай практыкі, украінскіх ухілістаў пасля праверкі і аплаты штрафу за незаконнае перасячэнне мяжы не дэпартуюць з Беларусі назад, а аказваюць паслугі па транспартаванні да мяжы з Польшчай.

Ухілістаў утрымліваюць у Гомельскім ізалятары, чакаючы, пакуль збярэцца група, каб запоўніць аўтобус і даставіць да заходняй мяжы. За гэтую паслугу пагранведамства таксама бярэ грошы, як расказвалі раней іншыя перабежчыкі.

Цяперашні нелегальны мігрант адзначыў, што ён прыйшоў у Беларусь у чацвер, а на мяжу яго разам з іншымі ўхілістамі адвезлі ў аўторак:

«Давялося сядзець чатыры дні ў ізалятары. Там вельмі х***. Як турма строгага рэжыму: маленькая камера 4 на 3 метры ці яшчэ менш».

Са слоў мужчыны, усе гэтыя чатыры дні яго і іншых ухілістаў «каталі па розных інстанцыях»:

«Допыты, адбіткі пальцаў, але нічога сур'ёзнага. З непрыемнага: забіраюць тэлефоны. Іх правяраюць, але ў нас былі пустыя тэлефоны».

Украінцу не спадабалася, як групу з прыкладна 20 чалавек сустрэлі польскія памежнікі:

«Задавалі кучу пытанняў непатрэбных, тыпу здраднікі, не здраднікі. Мучылі нас гадзіну, не хацелі прапускаць».

Паводле звестак ухіліста, беларускія памежнікі чакаюць, пакуль палякі прапусцяць групу, а калі не, то вязуць да літоўскай мяжы:

«Але звычайна палякі хоць і абураюцца, але ў выніку прапускаюць».

Каментары5

  • М
    23.07.2025
    Трэба было ехаць у Расею - яго б адразу на фронт паслалі
  • на правах рэкламы
    23.07.2025
    Таксу забыліся ўказаць.
    Ці цана дагаварная?
  • Андрусь
    23.07.2025
    Дык можа яны і нашых палітзняволеных могуць пераправіць так?...

    Гэта ж таксама дзейнасць у кантэксце "не-да-законаў"..

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць