Эканоміка77

З 1 красавіка зарплаты кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў будуць залежаць ад прадукцыйнасці працы

З 1 красавіка памер зарплат кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў будзе залежаць ад прадукцыйнасці працы. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 214 ад 19 сакавіка 2015 года, якой уненесеныя дапаўненні і змяненні ў пастанову № 597 ад 8 ліпеня 2013 года. 

Новы дакумент змяняе парадак устанаўлення каэфіцыента суадносін сярэдняй зарплаты кіраўнікоў і сярэдняй зарплаты па арганізацыі ў цэлым. 

Нагадаем, паводле падпункта 2.1 пункта 2 пастановы № 597 памер каэфіцыента не можа перавышаць 8. «Пры гэтым у выпадку невыканання па выніках справаздачнага квартала паказчыкаў чыстага прыбытку і (ці) перавышэння тэмпу росту прадукцыйнасці працы над тэмпам росту заработнай платы, даведзеных ва ўстаноўленым парадку, каэфіцыент кіраўніку арганізацыі ўстанаўліваецца ў памеры, які не перавышае 3 уключна», — растлумачылі ў ведамстве. 

Нормамі пастановы № 214 прадугледжваецца залежнасць памеру каэфіцыента толькі ад аднаго з паказчыкаў эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі — перавышэння тэмпу росту прадукцыйнасці працы над тэмпам росту заработнай платы. Паказчык «чысты прыбытак» выключаны. Так, калі па выніках справаздачнага квартала тэмп росту заработнай платы перавысіць тэмп росту прадукцыйнасці працы, то кіраўніку арганізацыі варта ўстанавіць каэфіцыент не больш за 4 уключна з першага чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам. 

«Гэтая норма будзе з'яўляцца абавязковай для ўжывання ў дачыненні да кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш за 50%. У дачыненні да кіраўнікоў іншых арганізацый ужыванне гэтай нормы носіць рэкамендацыйны характар», — адзначаецца ў каментары. 

Умовы кантрактаў кіраўнікоў арганізацый павінны быць прыведзеныя ў адпаведнасць з пастановай № 214, адзначылі ў Мінпрацы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць