Свет

A320, які разбіўся ў Альпах, не падаваў сігналаў бедства

Французскія ратавальнікі знайшлі адну з «чорных скрыняў» лайнера Airbus A320 авіякампаніі Germanwings, які выконваў рэйс 4U 9525 з Барселоны ў Дзюсельдорф і разбіўся ў французскіх Альпах.

Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнёў запэўніў, што расшыфроўка запісаў пачнецца адразу, як толькі прыбор будзе дастаўлены ва Упраўленне расследаванняў і аналізу, які адказвае ў Францыі за бяспеку авіяпералётаў.

Самалёт А320 пацярпеў крушэнне раніцай у аўторак на поўдні Францыі ў дэпартаменце Альпы Верхняга Праванса.

Паводле наяўных дадзеных, нікому з 150 чалавек, якія знаходзіліся на борце, выжыць не ўдалося.

Абломкі самалёта знойдзеныя ў гарах на вышыні 2000 метраў. Па словах выратавальнікаў, самалёт разбурыўся на дробныя фрагменты, самы буйны з якіх не перавышае памерамі малалітражны аўтамабіль. Абломкі лайнера раскіданыя ў гарах на значнай плошчы.

Высветлілася, што самалёт не падаваў ніякіх сігналаў бедства аж да падзення.

У кіраўніцтве авіякампаніі Lufthansa, якая валодае лаўкостарам Germanwings, заявілі, што ў дадзены момант разглядаюць здарэнне як няшчасны выпадак, назваўшы ўсе іншыя версіі спекуляцыямі.

Па паведамленні кампаніі Germanwings, усяго на борце лайнера знаходзіліся 150 чалавек, у тым ліку шэсць членаў экіпажа. Аднак, як ужо заявіў кіраўнік кампаніі Томас Вінкельман, прынята рашэнне пакуль не публікаваць спіс пасажыраў, каб засцерагчы ад недарэчнай публічнасці іх сваякоў.

На борце самалёта знаходзіліся 16 нямецкіх школьнікаў і чацвёра выкладчыкаў, якія прыязджалі ў Льінарс-дэль-Вальес (правінцыя Барселона) па абмене.

Бацькі гэтых вучняў сабраліся ў школу пасля таго, як нікому з іх не ўдалося звязацца з дзецьмі па мабільных тэлефонах. Заняткі ў гэтай школе часова адмененыя.

Томас Вінкельман паведаміў, што сувязь з самалётам перапынілася ў 10:53 па мясцовым часе (12:53 па Мінску), калі лайнер быў на вышыні каля 2 тыс. метраў.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, самалёт здзейсніў хуткае зніжэнне з вышыні 38,000 футаў (11,600м) на працягу 8 хвілін. Падобную хуткасць зніжэння (больш за 24 м/с) эксперты называюць экстрэмальна вялікай.

Кіраўнік кампаніі праінфармаваў, што тэхнічная праверка самалёта праводзілася напярэдадні ў Дзюсельдорфе тэхнікамі кампаніі Lufthansa. Капітанам паветранага судна быў вопытны лётчык, які прапрацаваў больш за 10 гадоў у Lufthansa і Germanwings і меў больш за 6 тыс. гадзін налёту непасрэдна на гэтай мадэлі «Аэробуса».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні18

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

Гітлер супраць Зялінскага. Выбары мэра французскага гарадка «завірусіліся» з-за прозвішчаў кандыдатаў1

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць6

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць