Свет

Крымскататарскі тэлеканал ATR пад пагрозай закрыцця

Расія не хоча перарэгістроўваць ATR, канал можа закрыцца 1 красавіка.

Выява: mediasat.info

Крымскі тэлеканал ATR, можа прыпыніць дзейнасць 1 красавіка, паведамляе Сегодня.ua.

ATR ёсць адзіным каналам у свеце, што вядзе вяшчанне на крымскататарскай мове (таксама па-руску і па-украінску). З наступнага месяца ён можа спыніць вяшчанне.

Тэрмін рэгістрацыі тэлеканалу завяршаецца 1 красавіка. Дакументы на перарэгістрацыю не зацвердзіў Раскамнагляд.

Закрыццё пагражае не толькі самому ATR, але і іншым медыярэсурсам, што ўваходзяць з ім у холдынг: дзіцячаму каналу Lale, радыёстанцыям «Мейдан» і «Лідар», інтэрнэт-парталу «15 хвілін», кажа ў інтэрв’ю «Крым. Рэаліі» гендырэктар тэлеканала Эльзара Іслямава.

Супрацоўнікі тэлеканала накіравалі ліст да кіраўніцтва Расіі і Крыма з просьбай падтрымаць ATR і іншыя крымскататарскія СМІ. Да Раскамнагляда таксама звярнулася расійская Рада пры прэзідэнце па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека. У звароце Рада кажа, што крымчукі «лічаць гэтыя СМІ нацыянальнай спадчынай, звязваюць з імі надзеі на адраджэнне мовы, культуры, самабытных традыцый народу».

Тэлеканал запусціў марафон «Не забівайце ATR» і пачаў адлік да 1 красавіка.

Кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў тым часам паведаміў, што Раскамнагляд проста вярнуў дакументы на дапрацоўку. На яго думку, тэлеканал наўмысна дапускае памылкі, каб Раскамнагляд не мог выдаць дакументы. Аксёнаў мяркуе, што праблемы справакаваныя антырасійскімі сіламі з мэтай раздзьмухвання скандалу.

Каналу ATR не раз чыніліся перашкоды: адключаўся інтэрнэт, праводзіліся ператрусы.

Кіраўнік Крыма Аксёнаў лічыць, што тэлеканал «сутыкае лбамі па нацыянальнай прыкмеце, спрабуе ўбіць клін між намі, рускімі, і крымскімі татарамі». Работу такога тэлеканалу ў «напаўваенны» час ён назваў «недапушчальнай».

Глядзіце таксама: Крымскія татары знялі відэакліп на песню «Акіяна Эльзы»

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька1

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!71

Зяленскі: Трэба спыніць агонь і працаваць над мірным пагадненнем. Канстытуцыя не дазваляе «гандляваць зямлёй» — здачы Данбаса не будзе12

«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй25

«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу32

«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію9

Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ13

У Смаргоні з'явіўся першы ў Беларусі «яйкамат»7

Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і расказаў пра сустрэчу з Трампам8

Хлопец патануў падчас дайвінгу ў Геленджыку, бо інструктары забыліся запоўніць балон6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька1

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць