Грамадства11

Былога намесніка міністра ўнутраных спраў Полудня выпусцілі на свабоду датэрмінова

2 красавіка міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паведаміў журналістам, што на свабоду выйшаў былы намеснік міністра Яўген Полудзень.

«Наша Ніва» пацікавілася, чым цяпер займаецца былы высокі міліцыянер.

«Ён цяпер у гародзе працуе», — адказаў на тэлефанаванне сын Полудня, калі папрасілі паклікаць тату. Ён мае прыватны дом у Мінску. Давялося ператэлефанаваць. Але былы чыноўнік не захацеў размаўляць: «Ніякіх нікому каментароў. Усё, дзякуй, да пабачэння».

Яўген Полудзень быў прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча). Яго таксама вінавацілі ў атрыманні хабару, але па гэтым пункце апраўдалі.

Яго адправілі за краты на 3,5 года.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Таму не паведамлялася, на чым канкрэтна пагарэў высокі начальнік. Толькі старшыня Следчага камітэта асцярожна заявіў падчас расследавання, што справа тычылася перавышэння службовых паўнамоцтваў, за што намеснік міністра атрымліваў узнагароджанне.

Арыштавалі Яўгена Полудня 8 снежня 2011 года. І выйсці ён мусіў у чэрвені 2015. Знайшлася падстава для датэрміновага вызвалення.

Полудня пазбавілі звання палкоўнік міліцыі. Яму забаронена на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, і цягам чатырох гадоў — з ажыццяўленнем функцый прадстаўніка ўлады.

53-гадовы Яўген Полудзень нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці. Дайшоў да пасады намеснікам кіраўніка МУС — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі (2009—2011). 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў6

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць5

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў6

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць