Свет99

Расійскія суды змагаюцца з «беларусізацыяй» бізнесу

Прыватныя кампаніі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі абавязваюць мяняць беларускія назвы.

У Расіі створаны прэцэдэнт па накладанні забароны на выкарыстанне ў назвах прадпрыемстваў слоў, вытворных ад назвы нашай краіны: Беларусь.

Арбітражны суд Краснаярскай вобласці абавязаў мясцовых бізнесменаў прыбраць з назваў двух кампаній словы «Белоруссия» і «Белорусский».

Пад суд трапілі прадпрыемствы «Продукт Белоруссии» і «Торговый дом «Белорусский». Іх уладальнікаў абавязалі перарэгістраваць бізнес, але ўжо без згадкі Беларусі.

Абодва пазовы ў арбітраж падала інспекцыя Федэральнай падатковай службы (ІФПС) па Краснаярскім краі.

Падатковыя органы спаслаліся на артыкул 1473 Грамадзянскага кодэкса Расійскай Федэрацыі, якая забараняе выкарыстоўваць у фірменнай назве юрыдычнай асобы поўныя або скарочаныя афіцыйныя назвы замежных дзяржаў, а таксама вытворныя словы.

Характэрна, што гэтая забарона ў Расіі была уведзеная з 1 студзеня 2008 года.

Тым не менш, улады Краснаярскага краю зарэгістравалі ў чэрвені 2011 года ТАА «Торговый дом «Белорусский», а ў маі 2013 — ТАА «Продукт Белоруссии». Рэгістрацыйныя пасведчанні выдавала тая ж міжраённая ІФПС па Краснаярскім краі, якая цяпер раптам заўважыла парушэнні закона ў назвах згаданых фірмаў і ініцыявала судовы працэс.

На думку экспертаў, уладальнікі «Торгового дома «Белорусский» і ТАА «Продукт Белоруссии» пры жаданні маглі б адстаяць гэтыя назвы. У першым выпадку, варта было б паспрабаваць даказаць, што «Белорусский» мае непасрэдныя адносіны да нацыі, а не вытворнае ад назвы дзяржавы. Яшчэ прасцейшая задача ў ТАА «Продукты Белоруссии», паколькі такой краіны няма, афіцыйная назва нашай дзяржавы Рэспубліка Беларусь.

Створаны Арбітражным судом Краснаярскай вобласці прэцэдэнт можа выклікаць аналагічныя працэсы і ў іншых рэгіёнах Расіі. У Расіі цяпер працуе некалькі дзесяткаў кампаній, у назвах якіх ёсць словы «Беларусь», «Белорусский».

Дарэчы, у Беларусі актыўна рэгіструюцца і развіваюцца кампаніі, у якіх выкарыстоўваюцца «рускія» назвы. Да прыкладу, на нашым рынку працуе «Русская тракторная компания», ёсць ТАА «Русские масла», ТАА «Компания «Русский лес». Адзін з найбуйнейшых прадаўцоў імпартных кандытарскіх вырабаў на тэрыторыі нашай краіны: Кіравальнае ТАА «Русские сладости». Прычым, менавіта «Русские сладости» таксама з'яўляюцца галоўным пастаўшчыком ў Беларусь прадукцыі пад украінскім брэндам Roshen.

Каментары9

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber16

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі5

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць