Свет99

Лех Валенса: Я планаваў, што Польшча далучыцца да ЕС і НАТА разам з Украінай і Беларуссю

Былы польскі прэзідэнт Лех Валенса планаваў, што Польшча далучыцца да Еўрасаюза і НАТА разам з Украінай і Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв`ю ўкраінскаму інтэрнэт-рэсурсу «Эканамічная праўда», апублікаваным 7 красавіка. 

«Калі я быў прэзідэнтам (1990—1995 гады), я планаваў, што ў другой кадэнцыі Польшча разам з Украінай і Беларуссю далучыцца да ЕС і НАТА, — расказаў Валенса. — Я правёў за мяжой самыя важныя перамовы, аб гэтым было дамоўлена, але прайграў выбары — і ўсё правалілася». 

«Украіна і Беларусь пайшлі па іншым шляху, але яны аб гэтым нават не ведалі», — дадаў польскі палітык. 

Тым не менш, лічыць ён, у перспектыве адбудзецца аб`яднанне дзяржаў, але ўжо на іншых прынцыпах. «Цывілізацыйны прагрэс прывядзе да выраўноўвання ўзроўняў эканамічнага развіцця паміж краінамі і адкрыцця межаў. Яны адкрыюцца да Урала, а потым і за Урал», — прагназуе Валенса. 

Лех Валенса не раз выказваўся аб неабходнасці еўрапейскага шляху развіцця Беларусі. Так, напрыклад, наведваючы ў 2009 годзе Бяльскі павет Польшчы, які мяжуе з Беларуссю, ён выказаў шкадаванне наконт таго, што Беларусь дагэтуль не ўвайшла ў агульнаеўрапейскую прастору. 

Пасля жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі ў дзень выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе Валенса выступаў за жорсткую палітыку ЕС ў дачыненні да афіцыйнага Мінска. Размаўляючы з журналістамі краін — удзельніц Усходняга партнёрства ў Гданьску ў верасні 2011 года, ён, у прыватнасці, заявіў, што ў кароткатэрміновай перспектыве Еўропа павінна дабіцца выканання сваіх патрабаванняў і праводзіць жорсткую лінію ў дачыненні да Беларусі, але ў доўгатэрміновай — можна чакаць паляпшэння адносінаў і ісці на перамовы з Мінскам. 

Нобелеўскі лаўрэат міру, першы кіраўнік легендарнага польскага прафсаюза «Салідарнасць» Лех Валенса быў абраны прэзідэнтам Польшчы ў 1990 годзе, а таксама балатаваўся на гэтую пасаду ў 1995 годзе, але прайграў выбары Аляксандру Кваснеўскаму. Няўдачай завяршыўся і ўдзел Валенсы ў выбарах 2000 года, калі ён набраў менш па паўтара працэнта галасоў выбаршчыкаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка3

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы18

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка3

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць