Культура44

Беларускія скарбы пад адной вокладкай

Прэзэнтацыя фотаальбому журналістаў Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Cпадчына Беларусі. Скарбы» прайшла 31 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музэі.

Прэзентацыя фотаальбома журналістаў Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Cпадчына Беларусі. Скарбы» прайшла 31 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі.

У альбоме апублікаваны фотаздымкі больш чым 400 каштоўных вырабаў з золата і серабра — манеты, аправы кніг, іконы, царкоўныя рэчы і іншыя прадметы, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Як зазначыў А.Аляксееў, на фотаздымках таксама адлюстравана разнастайнасць апрацоўкі мастацкага металу ў краіне: тэхніка чаканкі, чарнення, размаляванай эмалі.

Выявы каштоўных прадметаў размешчаны ў храналагічным парадку. Самыя старажытныя экспанаты былі знойдзены пры археалагічных раскопках, яны датуюцца VII—X стагоддзямі. Гэта ў асноўным манеты і вазы. Найбольш сучасныя вырабы — адноўлены крыж і рака Ефрасінні Полацкай.

Усе прадстаўленыя ў выданні прадметы знаходзяцца ў музейных фондах краіны, а таксама ў праваслаўных і каталіцкіх прыходах.

«Такі каталог створаны ўпершыню, а значыць, нацыянальны набытак захаваны», — зазначыла вядучы рэдактар выдання Ганна Касцялецкая.

Аляксандр Аляксееў (нарадзіўся ў 1978 годзе) скончыў факультэт менеджменту БДЭУ, кандыдат эканамічных навук. З 2001 года працуе на Беларускім тэлебачанні, з’яўляецца аўтарам і вядучым праграмы «Знята!», рэдактарам тэлепраектаў «Наша спадчына», «Новая калекцыя», «Эпоха».

Алег Лукашэвіч, 1972 года нараджэння, скончыў факультэт журналістыкі БДУ, атрымаў спецыяльнасці «рэжысёр» і «аператар тэлебачання» ў міжнародным цэнтры «CIRNEA» у Парыжы. З 1994 года працуе на Беларускім тэлебачанні, з’яўляецца аўтарам праектаў «Знята!», «Наша спадчына», «Новая калекцыя», «Эпоха». У 2001 і 2003 гадах узнагароджаны Ганаровымі дыпломамі імя Ежы Гедройца за публіцыстыку ў сферы культуры, у 2006‑м — Ганаровым дыпломам і медалём за лепшы дакументальны фільм «Эпоха Марка Шагала».

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

Каментары4

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць