Кіно

Новы Чалавек-павук не будзе чарнаскурым?

Marvel падзяліліся некаторай інфармацыяй пра перазапуск кінаэпапеі «Чалавек-павук».

Класічны ці чорны Чалавек-павук? Класічны. Але нішто не замінае яму быць чорным

Падчас прэс-туру ў падтрымку фільма «Мсціўцы: Эра Альтрона» прадзюсар Кевін Файгі распавёў некаторыя дэталі пра будучы фільм у сусвеце «Чалавека-павука», перадае ScreenCrush.

Чарговы перазапуск «Чалавека-павука» зноў распавядзе гісторыю Пітэра Паркера. Фанаты жа спадзяваліся на экранізацыю гісторыі Майлза Маралеса — чарнаскурага хлопца, які апрануў касцюм павука пасля смерці Паркера.

У новым фільме пакажуць Пітэра Паркера ў яго школьныя гады, ва ўзросце 15-16 год. «Хоць і было ўжо пяць фільмаў, ёсць яшчэ многа рэчаў, якія не паказаныя. Гэта не толькі героі і злодзеі, але і рысы яго (Чалавека-павука — НН) характару», — сказаў Файгі.

Наўрад ці акцёры з папярэдніх фільмаў пра Чалавека-павука падыдуць на ролю юнага Паркера: Эндру Гарфілду ўжо 31 год, Тобі Магваеру — 39. Але канчатковае вырашэнне пра акцёра на галоўную ролю не прынятае. Не выключана, што і Пітэр Паркер можа стаць чарнаскурым.

Як удакладніў Фаргі парталу Crave Online, у перазапуску не стануць зноў распавядаць гісторыю паходжання Чалавека-павука, ужо паказаную на экранах некалькі раз. Па вуліцах Нью-Ёрка ўжо будзе бегаць хлопец у прататыпе касцюма Павука — што было да таго, гледачы і так ведаюць, кажа ён.

Касцюм Чалавека-павука ўжо гатовы. Прадзюсар абяцае, што ён будзе класічным, але непадобным да папярэдніх. Упершыню «перазапушчаны» Чалавек-павук з’явіцца ў фільме «Першы мсцівец: Грамадзянская вайна» (яго здымкі стартуюць 27 красавіка), а затым атрымае ўласны фільм.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты высветлілі імя «Доктара Зло», што катаваў украінскіх палонных у расійскай калоніі6

Лукашэнка расказаў сваё ўяўленне пра ролю прафсаюзаў у краіне6

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць