Здарэнні11

Жыхару Барысаўскага раёна за жорсткае забойства аднавяскоўца пагражае вышэйшая мера

Пракуратурай Мінскай вобласці ў абласны суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да неаднаразова судзімага 45-гадовага жыхара Барысаўскага раёна. Злачынства было ўчыненае ў верасні 2014 года. 

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела абласной пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК па Мінскай вобласці Таццяна Находка, мужчына абвінавачваецца ва ўчыненні наўмыснага забойства з асаблівай жорсткасцю 83-гадовага аднавяскоўца і ў замаху на наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу, якія пацягнулі прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры. 

Папярэдняе расследаванне гэтай крымінальнай справы праводзілася УСК па Мінскай вобласці. 

Паводле выстаўленага абвінавачання мужчына, вызваліўшыся летам 2014 года з месцаў пазбаўлення волі, у адзін з дзён верасня, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, зайшоў у дом да састарэлага аднавяскоўца, з якім быў знаёмы з дзяцінства. Падчас сваркі, што ўзнікла паміж імі, мужчына нанёс пажылому чалавеку шматлікія ўдары рукамі, нагамі і нажніцамі ў вобласць галавы, тулава і рук, пасля чаго здушыў шыю пацярпелага рукамі, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе закрытай чэрапна-мазгавой траўмы: кровазліцця ў мяккія тканкі галавы і галаўнога мозгу, пералому пад'язычнай косці і храсткоў гартані, кровазліцця ў галасавую звязку і мышцу языка. Ад атрыманых траўм пацярпелы памёр на месцы. 

Жадаючы замесці сляды забойства, абвінавачаны падпаліў дом, а таксама маёмасць у ім на агульную суму больш як 260 млн рублёў. Давесці злачынства да канца ён не змог, бо агонь убачылі аднавяскоўцы і выклікалі пажарных. 

За наўмыснае забойства састарэлай асобы, учыненае з асаблівай жорсткасцю, можа быць прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 25 гадоў, ці пажыццёвага зняволення, ці смяротнай кары. 

Крымінальным заканадаўствам за замах на наўмыснае знішчэнне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам, якое пацягнула прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры, прадугледжана да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Данецку паставілі помнік загінуламу за «рускі свет» сыну намесніцы дырэктара ЦРУ3

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

У Іспаніі затрымалі трох беларусаў, падазраваных ва ўгонах аўтамабіляў. У іх была своеасаблівая схема1

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА4

Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру1

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць