Эканоміка2828

Акадэмія навук: жорсткія рэформы павялічаць заробак у краіне да 2020 года да $1075

Але гэта прывядзе да скарачэнняў у нізкарэнтабельных прадпрыемствах.

Нацыянальная Акадэмія навук падрыхтавала прагноз эканамічнага развіцця Беларусі да 2030 года. У стварэнні дакумента прынялі ўдзел тры навуковыя інстытуты, а таксама вядучыя ўніверсітэты – БДУ і БДЭУ. Кніга выдадзеная пад рэдакцыяй старшыні прэзідыума Акадэміі навук Уладзіміра Гусакова.

Даследчыкі адзначаюць, што праз некалькі гадоў пачнецца новы пад’ём сусветнай эканомікі. «У 2018–2040 ключавую ролю для канкурэнтаздольнасці будзе граць тэхналогіі шостага тэхналагічнага ўкладу, пераход да якога ў Беларусі толькі пачынаецца», – пішуць аўтары прагноза.

Гаворка вядзецца пра нанатэхналогіі. Каб наблізіць Беларусь да сусветных тэндэнцый, патрэбныя структурныя рэформы эканомікі. Рэсурсы мусяць быць сканцэнтраваныя на тых накірунках, якія дадуць эфект у сярэдне- і далёкатэрміновай перспектыве.

Навукоўцы разгледзелі тры сцэнары развіцця эканомікі.

Жорсткія рэформы прадугледжваюць, што інвестыцыйна-фінансавыя плыні будуць штогод пераразмяркоўвацца між галінамі эканомікі на 10%.

Рэалізацыя гэтага радыкальнага варыянту дасць хуткі эфект. Ужо да 2020 года сярэдні заробак вырасце да $1075. Аднак у наступныя гады, калі давядзецца аднаўляць балансы ў эканоміцы, заробак скароціцца да $923.

Эканамісты бачаць у гэтым варыянце пагрозы для беларускай мадэлі. «Асноўнымі донарамі структурнай перабудовы па «жорсткім» сцэнары будуць выступаць хатнія гаспадаркі, што недапушчальна ў рамках сацыяльна-арыентаванай эканомікі. [Сцэнар] выкліча рэзкі рост беспрацоўя ў нізкарэнтабельных прадпрыемствах і разрыў кааперацыйных сувязяў унутры галінаў», – адзначаецца ў прагнозе.

Наступны варыянт – мяккія рэформы. У такім выпадку штогод будзе пераразмяркоўвацца 5% інвестыцыйна-фінансавых плыняў. Чакаецца, што сярэдні заробак да 2020 года вырасце да $1050, пасля рост замарозіцца, а ў 2030 годзе дасягне $1124.

Нарэшце, пры «пасіўным сцэнары» рэформы будуць запаволеныя ці ўвогуле не будуць праводзіцца. Спецыялізацыя вытворчасці і дысбалансы ў гаспадарцы застануцца ранейшымі. Але заробкі ўсё адно вырастуць – да $1007 у 2020 годзе.

Пра адмову ад «інфляцыйнай» мадэлі развіцця эканомікі размова не вядзецца. Таму дэвальвацый пазбегнуць не ўдасца.

«Аб’ём ВУП у цякучых цэнах у 2030 годзе павялічыцца ў 4,5-5 разу. Натуральна, гэтыя змены будуць суправаджацца неабходнасцю карэкціроўкі курса і, магчыма, у разы. Прычына – у назапашаных унутраных дысбалансах і пагаршэнні міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (адмоўны баланс перавышае $40 мільярдаў)», – адзначаецца ў прагнозе.

Даследчыкі бачаць вялікую верагоднасць ціску залішкавай грашовай масы на эканоміку. Крызісныя пікі чакаюцца ў 2024 і 2027 гадах.

Каментары28

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць